Інгрыда́ Шымані́це (; ) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, палітык, эканаміст. Міністр фінансаў Літвы (2009—2012), кандыдат на пасаду Прэзідэнта Літвы на выбарах у 2019 годзе ад літоўскіх кансерватараў. Прэм’ер-міністр Літвы (2020—2024).

Біяграфія Нарадзілася 15 лістапада 1974 года ў Вільні. Скончыла Віленскі ўніверсітэт, атрымаўшы на эканамічным факультэце ступень бакалаўра ў галіне бізнес-адміністравання. Ступень МВА атрымала ў Стакгольмскай школе эканомікі.

У 1997—2001 гадах працавала ў падатковым аддзеле Міністэрства фінансаў Літвы. У 2004—2009 гадах — сакратар Міністэрства фінансаў. У 2013 годзе прызначана намеснікам старшыні кіравання Банка Літвы. Паралельна з выкананнем службовых абавязкаў выкладала эканоміку ў Інстытуце міжнародных адносін і палітычных навук, а таксама дзяржаўныя фінансы ва Універсітэце менеджменту і эканомікі ISM. Сышла ў адстаўку 31 кастрычніка 2016 года ў сувязі з выбраннем дэпутатам Сейма па Антакальнісскай выбарчай акрузе ў Вільні.

4 лістапада 2018 года перамагла на праймерыз па вызначэнні кандыдата ад Саюза Айчыны — Літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў на выбары прэзідэнта Літвы ў 2019 г., апярэдзіўшы свайго канкурэнта — дыпламата Вігаўдаса Ушацкаса з вынікам у 78,71 %.

Паводле апытання, праведзенага кампаніяй «Baltijos tyrimai» 9 — 26 лістапада 2018 года, прэзідэнцкі рэйтынг Шыманіце складаў 18,7 % і меў тэндэнцыю да росту. Аднак яна ўсё яшчэ застаецца на другім месцы, саступаючы першынство Гітанасу Наўседу з вынікам у 23,2 %Prezidentinių reitingų staigmenos: nejudinamas lyderis jau tuoj gali pasikeisti.

З 24 лістапада 2020 года па 12 снежня 2024 года — Прэм’ер-міністр Літвы.

Асабістае жыццё Не замужам, дзяцей няма. Свабодна валодае акрамя літоўскай, англійскай, рускай і польскай мовамі.

Крыніцы

Спасылкі

Біяграфія дэпутата на сайце Сейма Літвы Інгрыда Шыманіце. Персанальны сайт

Катэгорыя:Члены Сейма Літвы Катэгорыя:Міністры фінансаў Літвы Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Літвы Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Літвы