Ча́ша (, ) — вёска ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грыцэвіцкага сельсавета.
Гісторыя У 1775 годзе вёска згадваецца як уладанне Яленскіх у Навагрудскім ваяводстве, налічвала 12 сялянскіх гаспадарак.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе — 9 двароў, 74 жыхары, шляхецкая ўласнасць у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У 1878 годзе ў вёсцы існавала Міхайлаўская царква (згарэла ў пачатку XX стагоддзя).
Паводле перапісу 1897 года, існавалі вёска Чаша (24 двары, 168 жыхароў) і аднайменны хутар (1 двор, 9 жыхароў). У 1908 годзе ў вёсцы было 30 двароў, 209 жыхароў. Са студзеня 1919 года акупіравана германскімі войскамі. З 1 студзеня 1919 года ў складзе БССР, з лютага — у Літ.-Бел. ССР. З красавіка 1919 года па ліпень 1920 года акупіравана польскімі войскамі. З 29 ліпеня 1920 года ў Нясвіжскім павеце Мінскай губерні.
З 1921 па 1939 год у складзе Польшчы, у Сіняўскай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства. Паводле перапісу 1921 года, 36 двароў, 239 жыхароў.
З лістапада 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Клецкім раёне Баранавіцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Галынкаўскім сельсавеце. З 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. З 28 ліпеня 1954 года ў Старасельскім, з 24 жніўня 1960 года ў Заастравецкім сельсавеце. З 25 снежня 1962 года ў Нясвіжскім раёне, з 30 ліпеня 1966 года зноў у Клецкім раёне. Да 8 лютага 2010 года вёска ўваходзіла ў склад Заастравецкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 , пасля яго скасавання ўвайшла ў склад Грыцэвіцкага сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з 27 чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 7 вяскоўцаў загінулі на франтах.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1800 — 9 двароў, 74 жыхары; 1897 — 24 двары, 168 жыхароў (вёска), 1 двор, 9 жыхароў (хутар). XX стагоддзе: 1908 — 30 двароў, 209 жыхароў; 1921 — 36 двароў, 239 жыхароў; 1940 — 51 двор, 359 жыхароў; 1959 — 339 жыхароў; 1970 — 308 жыхароў; 1998 — 83 гаспадаркі, 172 жыхары. XXI стагоддзе: 2008 — 70 гаспадарак, 127 жыхароў; 2009 — 48 гаспадарак, 67 жыхароў.
Славутасці
За 0,3 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння Навінкоўскі дуб.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Грыцэвіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Клецкага раёна