«Зорны шлях: Дыскаверы» () — шосты навукова-фантастычны тэлевізійны серыял сусвету «Зорнага шляху», прэм’ера якога адбылася 24 верасня 2017 года. Аўтарамі праекта сталі Браян Фулер і Алекс КуртцманStar Trek to return with new series in 2017. Выканаўчымі прадзюсарамі шоу сталі Браян Фулер,‘Star Trek’: CBS Series To Begin Filming This Fall In Toronto Гретхем Берг і Арон Хербертц, Хевер Кадзін і Аківа Голдсман.New ‘Star Trek’ TV Series in Development from Alex Kurtzman, CBSHe will executive produce the new Star Trek with K/O’s Heather Kadin.. Нікалас Меер стаў сцэнарыстам серыяла. Пачатак працы над серыялам анансавалі ў лістападзе 2015 года. Здымкі праходзілі ў Таронта.«Star Trek: Discovery» to Begin Shooting on January 24th

Дзеянні развіваюцца ў 2255 годзе, за 10 гадоў да падзей «Арыгінальнага серыяла», экіпаж карабля USS Discovery NCC-1031 адпраўляецца ў вандраванне, каб вывучаць глыбокі космас, адкрываючы новыя светы і цывілізацыі.

Першы серыял франшызы «Зорны шлях» кампаніі CBS. Пілотная серыя будзе транслявацца на амерыканскім тэлебачанні, далейшы паказ будзе ажыццяўляцца на платным анлайн сэрвісе CBS All Access. У астатнім свеце серыял будзе даступны дзякуючы Netflix.

Сюжэт Дзеянне серыяла разгортваецца ў 2256 годзе, за дзесяць гадоў да падзей, апісаных у «Зорным шляху». У цэнтры сюжэта апынаецца экіпаж даследчага карабля пад назвай «Шэнь Чжоу», адпраўленага на мяжу прасторы федэрацыі, каб расследаваць пашкоджанне адной з міжзоркавых антэн. Вывучыўшы выведзеную з ладу антэну, камандаванне караблём прыходзіць да высновы, што яна была пашкоджана не натуральным шляхам, як быццам гэтым нехта наўмысна хацеў прыцягнуць увагу федэрацыі. Неўзабаве датчыкі зоркалёта засякаюць невядомы аб’ект, што знаходзіцца ў поле астэроідаў, сканаванне якога апынаецца немагчымым з-за перашкод. Пры больш дэталёвым абследаванні аб’ект апынаецца касмічным суднам, што належыць клінгонам — ганарлівай і ваяўнічай расе, прадстаўнікі якой вырашылі аб’яднаць разрозненыя дамы, каб адрадзіць былую веліч Імперыі. У той момант экіпаж «Шэнь Чжоу» яшчэ не здагадваўся, што яны апынуліся на парозе новай вайны.

Сезоны

Першы сезон Прэм’ера сезона адбылася 24 верасня 2017 года.Star Trek Discovery: When is the next episode released on Netflix? How many episodes? У цэнтры сюжэта першага сезона вайна паміж «Федэрацыяй планет» і «Клінгонскай Імперыяй».What Star Trek: Discovery’s Second Season May Be About На фоне якой, расказваецца гісторыя жыцця і стасункаў персанажа Майкла Бёрнем (Сонікуа Марцін-Грын). Асноўнымі персанажамі сезона з’яўляюцца келпіанін Сару (Даг Джонс), навуковец Пол Сцемец (Энтані Рэпп), кадэт Сільвія Цілі (Мэры Вайзман), клінгонскі ваяр Вок (Шазад Лаціф), з розумам афіцэра флоту Эша Тайлера, Піліпа Джоржіў (Мішэль Ео) і капітан Лорка (Джэйсан Айзэкс). Шмат увагі надаецца расе клінгонаў, уключаючы іх філасофію, тэхналогію і анатамічны будынак. 'Star Trek: Discovery' Seemingly Confirms a Longstanding Theory About Klingon Anatomy Алекс Куртцман з нецярпеннем чакаў сканчэння сезона, тлумачачы гэта тым, што ён быў пралогам для серыяла, мэтай якога было згуртаваць членаў экіпажа, ператварыўшы іх у сям’ю.Star Trek: Discovery’s Finale Twist Was Planned from the Start Апошні эпізод сезона выйшаў на экраны 17 лютага 2018 года.Star Trek: Discovery Season 1 Scorecard

Другі сезон Навука і вера

На думку Арона Харберца ў другім сезоне акцэнт будзе зроблены на канфлікт паміж навукай і верай. Чакалася, што другі сезон будзе мець 13 серый‘Star Trek: Discovery’ Showrunners Confirm Number Of Episodes In Season 2, Give Production Update, але надалей сезон быў пашыраныAnson Mount Reveals ‘Star Trek: Discovery’ Season 2 Has Been Extended To 14 Episodes.

Вытворчасць другога сезона пачалася ў кастрычніку 2017, а прэм’ера адбылася 17 студзеня 2019.

Short Treks У чэрвені 2018 года адзін са стваральнікаў серыяла Алекс Куртцман склаў з CBS Television Studios пяцігадовы кантрактAlex Kurtzman Sets Five-Year CBS TV Studios Pact, Will Oversee Expanded ‘Star Trek’ Universe, у рамках якога запланавана да выпуску серыя кароткаметражных фільмаў Short Treks — асобныя гісторыі, «што дазваляюць больш поўна расчыніць персанажаў і тэмы Discovery і якія пашыраюць сусвет Зорнага Шляху»‘Star Trek: Short Treks’ Set On CBS All Access, ‘Discovery’ Season 2 Trailer Unveiled, Rebecca Romijn Joining The Cast — Comic-Con. У цяперашні момант выпушчана чатыры кароткаметражныя фільмы, таксама вядома, што яшчэ два кароткаметражныя анімацыйныя фільмы будуць выпушчаны пасля сканчэння другога сезона серыяла'Star Trek': Second Animated Series, More 'Short Treks' Coming to CBS All Access (Exclusive).

Спасылкі

Катэгорыя:Зорны шлях Катэгорыя:Фільмы ЗША 2017 года Катэгорыя:Тэлесерыялы 2017 года Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Навукова-фантастычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія творы Катэгорыя:Драматычныя тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Прыквелы Катэгорыя:ЛГБТ-тэматыка ў серыялах