thumb|400px|Вынікі выбараў thumb|250px|Яўка на выбарах па выбарчых акругах

Парламенцкія выбары ў Германіі (17-я пасля Другой сусветнай вайны) прайшлі 27 верасня 2009 года.

Згодна з папярэднімі падлікамі, размеркаванне месцаў у Бундэстаге адбудзецца наступным чынам: Хрысціянска-дэмакратычны саюз і Хрысціянска-сацыяльны саюз — 239 (раней было 222) Сацыял-дэмакратычная партыя — 146 (раней было 222) Свабодная дэмакратычная партыя — 93 (раней было 61) «Левыя» — 76 (раней было 54) Партыя зялёных — 68 (раней было 51)

thumb|200px|left|лідар кааліцыі ХДС/ХСС Ангела Меркель Сацыял-дэмакраты паказалі на выбарах горшы рэзультат з 1949 года і, верагодна, апынуцца ў апазіцыі. Па меркаваннях палітолагаў, найбольш верагодным варыянтам для фарміравання кіруючай кааліцыі з'яўляецца альянс паміж ХДС/ХСС і свабоднымі дэмакратамі — так званая «чорна-жоўтая» кааліцыя.

Выдатныя рэзультаты паказалі невялікія партыі, перш за ўсё свабодныя дэмакраты, «Левыя» і зялёныя. Значная большасць так званага «пратэстнага электарату» згуртавалася вакол партыі «Левых» (Die Linke), якая папулярна пераважна на ўсходзе Германіі, у былой ГДР.

Спасылкі Афіцыйныя вынікі выбараў Наша Ніва: Блок ХДС/ХСС перамог на выбарах у Германіі naviny.by: Выборы в Германии: нам бы ваша «скука» naviny.by: Берлин заговорит с Минском иначе?

Катэгорыя:Выбары 2009 года Катэгорыя:Выбары ў Германіі Катэгорыя:Падзеі 27 верасня Катэгорыя:Верасень 2009 года Катэгорыя:2009 год у Германіі