Кастрычніцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Магілёва. Заснаваны 25 снежня 1962 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
У 1980-я гады пачалося жыллёвае будаўніцтва для хімікаў. У раёне сканцэнтравана больш за палову прамысловага і тэрытарыяльнага патэнцыялу Магілёва. Два прадпрыемствы Кастрычніцкага раёна — вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно» і сумеснае прадпрыемства «Белпак» — вырабляюць 77 % прадукцыі раёна, а разам з аўтазаводам імя С. Кірава і мясакамбінатам — 90 %. Гэтыя прадпрыемствы вызначаюць палажэнне не толькі ў раёне, але і ў горадзе ў цэлым. Акрамя гэтага, у раёне знаходзіцца яшчэ 27 прадпрыемстваў: аўтобусны парк, АП «Вольт» і інш. Працуе больш за 30 магазінаў, бібліятэкі, дзіцячы парк, кінатэатры «Ветразь» і «Космас», Палац культуры «Хімвалакно», «Лядовы палац», Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання, Сучасны гуманітарны інстытут.
Кіраўнікі адміністрацыі Сяргей Юльянавіч Шлапак з 26 снежня 2019 — Пётр Аляксандравіч СалаўёўЛукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.
Катэгорыя:Раёны Магілёва Катэгорыя:З’явіліся ў 1962 годзе Катэгорыя:1962 год у Магілёве