Ідрыс Ургенішбаеў(1912—1943) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Ідрыс Ургенішбаеў нарадзіўся 7 кастрычніка 1912 года ў ауле Талды-Кум (цяпер — Шалкарскі раён Акцюбінскай вобласці Казахстана). Пасля заканчэння Акцюбінскага педвучылішча кіраваў працаваў дырэктарам школы на сваёй радзіме. У студзені 1942 года Ургенішбаеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію.
Да верасня 1943 года сяржант Ідрыс Ургенішбаеў камандаваў аддзяленнем кулямётнай роты 467-га стралковага палка 81-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. У ноч з 30 верасня на 1 кастрычніка 1943 года аддзяленне Ургенішбаева пераправілася праз Дняпро у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе, адбіўшы 22 нямецкія контратакі. У тых баях Ургенішбаеў знішчыў больш за 90 салдат і афіцэраў праціўніка. 6 кастрычніка 1943 года ён загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Дзяражычы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і адвагу, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і пашырэнні плацдарма на правым беразе», сяржант Ідрыс Ургенішбаеў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі.
У гонар Ургенішбаева названы вуліца ў горадзе Чалкар і школа на радзіме.
Літаратура
Катэгорыя:Пахаваныя ў Лоеўскім раёне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро