Кунцэвіч — беларускае прозвішчаБірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 2: Прозвішчы, утвораные ад апелятыўнай лексікі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1969. — C. 231..

Вядомыя носьбіты Анатоль Кунцэвіч (1912—?) — беларускі грамадскі і царкоўны дзеяч, паэт. Анатоль Дзям’янавіч Кунцэвіч (1934—2002) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне арганічнай і прыкладной хіміі. Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч (нар. 1979) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Віктар Іванавіч Кунцэвіч (нар. 1957) — беларускі паэт. Ірэна Адольфаўна Кунцэвіч (нар. 1936) — вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Іасафат Кунцэвіч (1580—1623) — вялікалітоўскі царкоўны і палітычны дзеяч, каталіцкі святы. Канстанцін Мікалаевіч Кунцэвіч (1951—2012) — беларускі вучоны, доктар сацыялагічных навук. Любоў Пятроўна Кунцэвіч — беларуская мовазнаўца. Мацей Кунцэвіч (1620—1655) — езуіцкі святар і педагог. Станіслаў Уладзіміравіч Кунцэвіч (нар. 1937) — беларускі спецыяліст у галіне электраэнергетыкі. Юлія Кунцэвіч (нар. 1995) — беларускі гандбаліст. Якуб Тэадор Кунцэвіч (1596—1666) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода берасцейскі (1664—1666). Яўген Яўгенавіч Кунцэвіч (нар. 1988) — беларускі футбаліст, абаронца.

Крыніцы