Кірыл Гусеў (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі.
У канцы 2018 года стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 2 снежня 2018 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы апошняга тура супраць «Іслачы» (2:3).
У сакавіку 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро», і стаў там гуляць за дубль. У жніўні 2019 года праходзіў прагляд у «Лідзе», аднак у выніку вярнуўся ў «Дняпро». У пачатку 2020 года далучыўся да каманды «Дняпра» ў Другой лізе, дапамог клубу перамагчы ў турніры, пасля чаго гуляў за магілёўскую каманду ў Першай лізе.
У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Слоніму-2017». Замацаваўся ў стартавым складзе слонімскай каманды. Па вяртанні з арэнды ў студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Дняпром». У сезоне 2022 гуляў за «Дняпро» ў Вышэйшай лізе, рэгулярна з’яўляўся на полі, нярэдка ў стартавым складзе.
У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне з магілёўскім клубам. У першай палове 2023 года пераважна выхадзіў на замену. У ліпені 2023 года быў арандаваны «Оршай». У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Магілёў, а ў студзені 2024 года пакінуў «Дняпро».
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Дняпро 27 5 2018 Д1 Дняпро 1 0 2019 дубль Дняпро 26 15 2020 Д3 Дняпро 23 14 2021 (1) Д2 Дняпро 9 1 2021 (2) Д2 Слонім-2017 17 5 2022 Д1 Дняпро 26 4 2023 (1) Д2 Дняпро 11 1 2023 (2) Д2 Орша 15 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Орша