Валенцій Пачкоўскі (; 22 лютага 1711, Мазовія — 16 мая 1784, Плоцк) — святар, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 14 жніўня 1729 г. у Вільні. Прафесар рыторыкі ў Менску (1742—1743), Пултуску (1743—1744) і Полацку (1744—1745). Прафесар маральнай тэалогіі (1745—1746) і філасофіі (1746—1748) у Драгічыне. Прафесар філасофіі ў Навагрудку (1750—1751) і Нясвіжы (1751—1753). Прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школ у Вільні (1754—1755). Прафесар тэалогіі і кананічнага права і прэфект школ (1759—1761), а потым рэктар Полацкага езуіцкага калегіума (1766—1770).
Пасля скасавання Таварыства Ісуса (1773) быў школьным прапаведнікам (1781—1782) у Плоцку і плоцкім канонікамGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума