Сяргей Уладзіміравіч Чэрачань (нар. , Крычаў, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітык, старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада з 2018 года.
Біяграфія Нарадзіўся 8 мая 1985 года ў горадзе Крычаў Магілёўскай вобласці БССР. Вырас і вучыўся ў Магілёве, скончыў Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3. Навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «Шматканальныя сістэмы тэлекамунікацый».
У 2004—2005 гадах быў старшынёй маладзёжнага грамадзянскага аб’яднання «Развіццё». Дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інфармацыйны Спектр». Генеральны дырэктар групы кампаній DIIN.
У 2016 годзе быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, але не быў абраны. З 2017 года старшыня Савета Беларускага рэспубліканскага грамадзянскага аб’яднання «Дыпламатыя».
Прэзідэнцкая кампанія 2020 12 студзеня 2020 года на пасяджэнні Цэнтральнай Рады БСДГ было прынята рашэнне пра вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты. Ім стаў старшыня партыі Сяргей Чэрачань.
Крытыка Сустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі раскрытыкаваў абранне новага кіраўніцтва БСДГ. Былы член Камуністычнай партыі Беларусі Чэрачань, на думку Рымашэўскага, — гэта шлях да ліквідацыі партыі.
Спасылкі
Сайт вылучэнца ў прэзідэнты Беларусі Сяргея Чэрачаня Партию БСДГ возглавил Сергей Черечень Deutsche Welle: Шушкевич покинул пост главы оппозиционной партии Беларуси Недавний коммунист заменил Шушкевича у руля социал-демократов Станислав Шушкевич перестал быть главой парламентской оппозиции в Белоруссии Станислав Шушкевич покинул пост главы БСДГ Бизнесмен, бывший коммунист, готовый принять лидерство в партии от Шушкевича, рассказал зачем ему это нужно
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Члены БСДГ Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2020) Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі