Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021 года — 85-ы чэмпіянат свету быў запланаваны ў 2021 годзе адразу ў дзвюх краінах: Беларусі і Латвіі (Мінск і Рыга), але ў студзені 2021 года Беларусь была пазбаўлена права прымаць турнір. Спаборніцтвы адбываліся з 21 мая па 6 чэрвеня і завяршыліся перамогай зборнай Канады.

Выбар месца правядзення На права правядзення чэмпіянату свету былі пададзены дзве заяўкі: адна сумесная заяўка Беларусі і Латвіі, другая — ад Фінляндыі.

КраінаВынік Беларусь / Латвія 55 Фінляндыя 52

Латвія ўжо прымала чэмпіянат свету ў 2006 годзе, а Беларусь прымала турнір у 2014 годзе.

Было таксама вырашана, што Фінляндыя прыме чэмпіянат у наступным годзе.

17 жніўня 2020 года прэм’ер-міністр Латвіі Артурс Крыш’яніс Карыньш заявіў, што з-за бягучай палітычнай сітуацыі ў Беларусі Латвія не можа праводзіць чэмпіянат разам з ёй, і заклікаў перанесці беларускую частку турніру ў іншую краіну. 3 верасня Карыньш заявіў, што Латвія наогул гатовая прыняць чэмпіянат у адзіночку а за 4 месяцы у краіне здольныя падрыхтаваць другую арэну.

17 верасня Еўрапейскі парламент заклікаў нацыянальныя спартыўныя федэрацыі-краін ченаў ЕС адклікаць рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету па хакеі 2021 года ў Беларусі з-за «парушэнняў правоў чалавека». Спецыяльна для канчатковага рашэння па чэмпіянату свету Міжнародная федэрацыя па хакеі з шайбай стварыла экспертную камісію для падрыхтоўкі ўсебаковага агляду становішча спраў у Беларусі. У выніку, на падставе сваіх высноў эксперты падрыхтавалі даклад па сітуацыі ў Беларусі. Прэзідэнт Чэшскай федэрацыі хакея Тамаш Крал дапусціў, што федэрацыя можа адмовіцца пасылаць зборную на ЧС-2021. Першапачаткова кіраўнік Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслаў Траццяк выступаў за захаванне ЧС-2021 у Мінску, але ў канцы жніўня ён жа заявіў, што Расія гатовая прыняць чэмпіянат свету па хакеі 2021 года ў выпадку яго пераносу з іншай краіны.

18 верасня прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазель заявіў, што «трывожна бачыць тое, што адбываецца ў Беларусі», і што «мы сутыкнуліся з палітычным ціскам, які ставіць пад сур’ёзны сумнеў правядзенне ЧС-2021 у Мінску».

3 лістапада прэзідэнт Фінскай федэрацыі хакея Хары Нумеля сказаў, што чэмпіянат свету будзе даволі цяжка правесці ў Беларусі па прычыне, што «сітуацыя ў краіне пагаршаецца». Салідарнасць з прэзідэнтам ФФХ выказала член савета ІІХФ ад Польшчы, камісар Польскай хакейнай лігі Марта Завадска.

У пачатку лістапада платформа «Голас» правяла апытанне сярод беларусаў, ці варта праводзіць у краіне хакейны ЧС-2021. У апытанні прынялі ўдзел 420 075 чалавек. З іх 90,85 % выступілі за адмену спаборніцтва, 3,41 % прапанавалі не адмяняць ЧС, а 5,74 % рэспандэнтаў не змаглі даць адказ.

17 лістапада, напярэдадні пасяджэння праўлення ІІХФ, дзе прымуць канчатковае рашэнне па ЧС-2021, прадстаўнікі Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі запісалі відэазварот да кіраўніцтва ІІХФ з мэтай адмяніць ЧС-2021 у Мінску.

24 снежня члены Кангрэса ЗША і парламентарыі Еўрапарламента (усяго 86 чалавек) напісалі адкрыты ліст у адрас ІІХФ з патрабаваннем пазбавіць Мінск права правядзення бліжэйшага чэмпіянату свету.

5 студзеня 2021 года нямецкае выданне «Frankfurter Allgemeine Zeitung» апублікавала адкрыты ліст Сашы Філіпенкі да старшыні Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля, у якім пісьменнік задае нязручныя пытанні па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у Мінску.

11 студзеня Рэнэ Фазель выправіўся на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам'Hello, My Dear': Lukashenka’s Warm Hug For International Ice Hockey Chief Leaves Belarusian Opposition, Activists Steaming Mad  — Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 12 студзеня 2021, у прыватнасці, падчас якой прайшло абмеркаванне чэмпіянату светуРэнэ Фазэль прыляцеў у Мінск, дзе сустрэўся з Лукашэнкам, Наша Ніва, 11-01-2021, але затым быў раскрытыкаваны і вымушаны апраўдваццаsportschau.de.

Да 16 студзеня ад падтрымкі Чэмпіянату свету, калі ён пройдзе ў Беларусі, адмовіліся яго спонсары брэнд NIVEA і кампанія Škodasport.tut.by . 17 студзеня да байкоту спонсараў чэмпіянату свету далучыўся брэнд Liqui Moly, які гэтак жа адмовіўся падтрымліваць сусветны форум у выпадку яго правядзення ў Мінску.

18 студзеня рашэннем ІІХФ турнір перанесены з Мінска, патлумачылі гэта пытаннямі бяспекіiihf.com.

20 студзеня прадстаўнік Федэрацыі хакея Канады Дамінік Саян заявіў, што цалкам падтрымлівае рашэнне ІІХФ пазбавіць Мінск права правядзення чэмпіянату.

2 лютага ІІХФ вызначыла Латвію адзіным месцам правядзення ЧС-2021. Гэта патлумачана эпідэміялагічнымі складанасцямі, а таксама з тэхнічнымі прычынамі, якія прывялі да рашэння правесці турнір у адным горадзе.

Арэны Матчы Чэмпіянату свету прыняла Рыга. Асноўным стадыёнам стала «Арэна Рыга». Там гуляюць каманды групы B, а таксама адбываюцца два чвэрцьфіналы, паўфінальны і медальны раўнды. Другім стадыёнам стаў Алімпійскі спартыўны цэнтр, пераабсталяваны ў лядовы каток. Там праходзяць матчы групы A і два чвэрцьфіналыnn.by.

Рыга РыгаАрэна РыгаУмяшчальнасць: 10 300Алімпійскі спартыўны цэнтрУмяшчальнасць: 6 000

Удзельнікі Удзельнічала 16 зборных каманд. У сувязі з рашэннем Спартыўнага арбітражнага суда па справе «Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (ВАДА) супраць РУСАДА», зборная Расіі выступіла на турніры пад назвай і сцягам Алімпійскага камітэта Расііhttps://fhr.ru/news/item/77896/. Паколькі ў ніжэйшых дывізіёнах турніры не праводзіліся, ніводзін з удзельнікаў найвышэйшы дывізіён па выніках спаборніцтваў не пакідаў.

Папярэдні раўнд Групы былі сфарміраваны 20 мая 2020 года.

Група А Зборная1 7 5 1 0 1 28 10 +18 172 7 5 0 0 2 27 17 +10 153 7 3 2 0 2 27 18 +9 134 7 4 0 0 3 17 22 -5 125 7 3 0 1 3 21 14 +7 106 7 2 1 1 3 13 15 -2 97 7 1 0 1 5 13 31 -18 48 7 1 0 1 5 10 29 -19 4

Група B Зборная1 7 6 0 0 1 21 8 +13 182 7 4 2 1 0 19 10 +9 173 7 4 0 0 3 22 14 +8 124 7 3 0 1 3 19 18 +1 105 7 2 2 0 3 22 18 +4 106 7 2 0 3 2 15 16 -1 97 7 2 1 0 4 17 21 -4 88 7 0 0 0 7 11 41 -30 0

Плэй-оф

Скандалы Спаборніцтвы адбываліся на фоне забароны ВАДА на выкарыстанне расійскага сцяга ў месцах правядзення спартыўных мерапрыемстваў. 24 мая ў Рызе расійскі сцяг, які разам са сцягамі іншых краін быў размешчаны ў цэнтры горада, мэр Рыгі Марціньш Стакіс зняў і замяніў на сцяг з сімволікай Алімпійскага камітэта Расііnn.by.

У той жа дзень замянілі дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг Беларусі на бел-чырвона-белы. Мэр Рыгі разам з міністрам замежных спраў Латвіі зрабілі гэта, паколькі «сцяг, які сімвалізуе рэжым, што ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі»nn.by.

Амбасадар Латвіі быў неадкладна запрошаны ў Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з «абразай дзяржаўнага сцяга Беларусі» ў Рызе. Паслу Латвіі прапанавалі пакінуць Беларусь на працягу сутак. Усяму дыпламатычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму складу пасольства таксама прапанавана пакінуць Беларусь — на працягу 48 гадзін. У адказ на гэта Латвія высылае ўсіх беларускіх дыпламатаўnn.by.

Пасля просьбы кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазеля вярнуць на флагштокі дзяржаўнае палотнішча Беларусі альбо выдаліць сцягі IIHF мэр Рыгі выразіў гатоўнасць да выдалення сцягоў IIHFРадыё Свабода . Адэкватнай палітычнай рэакцыяй і сігналам аб тым, што Латвія не прызнае кіраўніцтва Беларусі, 25 мая назваў Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левіц інцыдэнт з заменай дзяржаўнага сцяга Беларусі падчас Чэмпіянату свету па хакеіnn.by.

25 мая ўрад Латвіі ўвёў абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю. Аргкамітэт чэмпіянату спадзяваўся, што ўдасца арганізаваць вылет у Мінск для беларускай зборнай. Для гэтага, паводле яго слоў, была неабходная афіцыйная просьба з боку беларускіх уладаў, аднак тыя з запытам не звярнуліся. Калі зборная Беларусі завяршыла выступленне, стала вядома, што яна вернецца дадому на аўтобусе, а не на самалёцеby.tribuna.comnn.by.

Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу на мэра Рыгі і міністра замежных спраў Латвіі. 2 ліпеня стала вядома, што Расія закрыла ўезд у краіну мэру Рыгі Марціньшу Стакісуmid.ru.

Катэгорыя:Чэмпіянаты свету па хакеі з шайбай Катэгорыя:Май 2021 года Катэгорыя:2021 год у Латвіі Катэгорыя:2021 год у хакеі Катэгорыя:Спорт у Латвіі