Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка» — установа сярэдняй адукацыі ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
У 1915 годзе па шматлікіх просьбах чыгуначнікаў Лібава-Роменскай чыгункі ў Мар’інай Горцы была адчынена пачатковая школа. У пабудаванай школе вучылася 20 чалавек.
У 1921 годзе школа была перайменавана ў чыгуначную 2-й ступені з рускай мовай навучання, дзе было толькі 5 класаў.
У 1933 годзе школа пачала працаваць у новым будынку, пабудаваным на месцы цяперашняй школы. Будынак ўяўлял сабою літару П.
Падчас Другой сусветнай вайны ў 1943 годзе будынак школы згарэў. Пасля вайны ў 1944 годзе школа пачала працаваць ў былым будынку райсабеса і суда.
У 1959 годзе школа перайшла ў новы трохпавярховы будынак.
У 1983 годзе да будынка школы была зроблена прыбудова навучальнага корпуса з актавай і спартовай залай, сталовай, стралковым цірам, швейнай майстэрняй http://school2gorka.edu.minskregion.by/index.php?op=ViewArticle&articleId=896&blogId=78 .
Вядомыя выпускнікі З 2-га па 5-ы класы вучыўся Ігар Лучанок, беларускі кампазітар і педагог. Анатоль Вольны, беларускі паэт, празаік, журналіст, драматург
Настаўніцкі калектыў Зінаіда Антонаўна Астаповіч-Бачарова — беларускі мастак Міхаіл Васілевіч Аляксейчык — беларускі дзяржаўны дзеяч, консул Рэспублікі Беларусь у Польшчы (2007—2010)http://www.gorka.by/?p=42028
Дырэктары школы Васіль Рыгоравіч Андрук, 7 снежня 1921—1930. Клаўдзія Іванаўна Сафронава (Суталкіна), 1936—1938 Міхал Лабус, 1938—1941 Мікіта Раманавіч Маргелаў, 1944—1945 Аляксандр Епіфанавіч Карабцоў, 1945—1949 Віктар Сцяпанавіч Тарашкевіч, 1949—1951 Валянціна Мікіцічна Марчанка, 1953—1959 Вера Рыгораўна Іванова, 1959—1974http://pukhovichi.minsk-region.by/en/stranitsa-avtora/item/14862-poslanie-budushchim-pokoleniyam-ostavili-komsomoltsy-srednej-shkoly-2-g-marina-gorka-50-let-nazad.html Сяргей Мікалаевіч Сяргееў, 1974—1994. Алена Іванаўна Власіхіна . Дзіна Мікалаеўна Паўлава, 1994.
Спасылкі Нам засталася спадчына… // Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафесійнага звязу, 31 сакавіка 2016
Катэгорыя:Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка Катэгорыя:1915 год у Беларусі