Лявон Лутніцкі — беларускі архітэктар.

Біяграфія

З’яўляўся прыдворным архітэктарам і будаўніком князёў Радзівілаў у канцы XVIII стагоддзя. Прадстаўнік архітэктуры барока. Удзельнічаў у рэканструкцыі Альбінскага палацава-паркавага комплексу, дзе пабудаваў палац «Кансаляцыя», альтанку, сістэму каналаў. Зрабіў праект Каралеўскай залы для Нясвіжскага палаца, рэстаўрыраваў палац у Слуцку, касцёл Святога Міхала і драўляную царкву ў Нясвіжы.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XVIII стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Нясвіжа Катэгорыя:Архітэктары барока