Міхаіл Іванавіч Быкоўскі (1919 — 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковага батальёна 467-га стралковага палка 81-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, капітан, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Нарадзіўся 19 красавіка 1919 года ў вёсцы Манькава-Калітвеннае Чарткоўскага раёна Растоўскай вобласці ў сям'і служачага. Рускі.

Скончыў Растоўскі аўтадарожны тэхнікум.

У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1940 годзе скончыў 1-е Арджанікідзаўскае ваеннае пяхотнае вучылішчаВыпускники - Герои Советского Союза. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Кандыдат у члены ВКП(б).

1 кастрычніка 1943 года пад шквальным агнём праціўніка даручаны капітану Быкоўскаму батальён адным з першых пераправіўся на правы дняпроўскі бераг, выбіў ворага з займаных пазіцый, замацаваўся на плацдарме і за трое сутак адбіў пяць контратак гітлераўцаў, забяспечыўшы пераправу іншых падраздзяленняў 467-га стралковага палка.

Загінуў смерцю храбрых у баі 27 студзеня 1944 года ў раёне горада Калінкавічы Гомельскай вобласці, вызваленым ад гітлераўскіх акупантаў 14 студзеня 1944 года.

Пахаваны ў брацкай магіле ў Калінкавічах.

Памяць

У Калінкавічах імем Міхаіла Быкоўскага названая вуліца і ўстаноўлена мемарыяльная дошка. На будынку Растоўскага аўтадарожнага тэхнікума ў памяць аб Героі ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Мемарыяльная дошка ў памяць аб Быкоўскім ўстаноўлена Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам на будынку Манькаўскай сярэдняй школы, дзе ён вучыўся, яго імя прысвоена гэтай школе.

Узнагароды

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за паспяховае камандаванне стралковым батальёнам, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм капітану Быкоўскаму Міхаілу Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.

Спасылкі

ГЕРОИ СОВЕТСКОГО СОЮЗА  — УРОЖЕНЦЫ ДОНА

Катэгорыя:Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Калінкавічах Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Капітаны СССР