«Славя́нская» — гасцініца ў Мінску, размешчаная па адрасе вул. Нарачанская, 6. Гасцініца мае катэгорыю «3 зоркі». Адкрыта ў 2014 годзе.
Аўтары праекта архітэктары Аляксандр Корбут і Д. КасьяненкаАЛЕКСАНДР КОРБУТ: «ДЕЛАЛ ВСЕ ЧЕСТНО. И С ЛЮБОВЬЮ К СВОЕЙ ПРОФЕССИИ» з «Творчай майстэрні архітэктара Корбута А. І.» сумесна з літоўскімі архітэктарамі і Румуальдасам Кірдулісам ()Творческая мастерская архитектора А. И. Корбута . Архитектура и строительство № 1 2015 г.. Праект гасцініцы атрымаў малы Гран-пры на Нацыянальным фестывалі архітэктуры «Мінск-2011»«Минск-Арену» и Минское замчище назвали лучшими белорусскими проектами .
Апісанне Гасцініца мае 15 паверхаў, на якіх размешчаны 126 нумароў, якія могуць размясціць да 250 чалавек. Да паслуг гасцей двухмесныя нумары катэгорыі Твін, Дабл, Люкс і 2 нумары для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Таксама ў гасцініцы маюцца рэстаран еўрапейскай і нацыянальнай кухні на 100 пасадачных месцаў з магчымасцю абслугоўвання ў нумарах, канферэнц-зала на 60 чал. і дзве залы для перамоў на 30 і 15 чал., магазін, крама тавараў нацыянальнай тэматыкі, салон прыгажосці.
Каля гасцініцы размешчана адкрытая паркоўка на 102 машынамесцы, таксама маецца платная крытая двухпавярховая стаянка.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гасцініцы Мінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксандра Корбута Катэгорыя:Нарачанская вуліца (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:2014 год у Мінску