Алякса́ндр Аляксе́евіч Галавачо́́ў (;  — ) — гвардыі палкоўнік, удзельнік Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945).

Біяграфія А. А. Галавачоў нарадзіўся ў сяле Любахна Бранскага павета Арлоўскай губерні (зараз гарадскі пасёлак у Дзяцькаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі). З 1929 года ў Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў Аб’яднаную ваенную школы імя УЦВК РСФСР. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны А. А. Галавачоў на фронце — начальнік штаба, камандзір стралковага палка. Са жніўня 1942 года — камандзір 52-й мотастралковай брыгады (15-ы танкавы корпус, 3-я танкавая армія). Брыгада пад камандаваннем А. А. Галавачова вызначылася ў 1943 годзе ў ходзе Харкаўскай аперацыі Варонежскага фронту, удзельнічала ў баях пры фарсіраванні Дона, вызваленні Украіны, бітве за Дняпро. Асабліва брыгада вызначылася ў час Львоўска-Сандамірскай аперацыі, вызваліла горад Гарадок Львоўскай вобласці і горад Львоў, фарсіравала раку Вісла і захапіла плацдарм на яе левым беразе. У складзе 1-а Украінскага фронту брыгада А. А. Галавачова ўдзельнічала ў студзені — лютым 1945 г. у Сандамірска-Сілезскай і Ніжне-Сілезскай аперацыях, удзельнічала ў вызваленні шэрагу гарадоў на тэрыторыі Польшчы, фарсіраванні ракі Одэр.

Загінуў А. А. Галавачоў у Сілезіі, у раёне горада Глогаў (). Пахаваны ў горадзе Васылькіў (Украіна).

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» (1944) медаль «Залатая Зорка» (1945) ордэн Леніна 3 ордэны Чырвонага Сцяга 2 ордэны Суворава 2-й сткпені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Масквы» медалі

Памяць Імем А. А. Галавачова названа вуліцы ў Маскве, горадзе Буда-Кашалёва. У 1978 годзе Поштай СССР выпушчаны маркіраваны мастацкі канверт «Герой Советского Союза А. А. Головачев», прысвечаны Герою.

Літаратура

Спасылкі

Головачёв Александр Алексеевич // Москва. Энциклопедический справочник. — М.: Большая Российская Энциклопедия. 1992. Судьбы ветеранов: Головачёв Александр Алексеевич // Всероссийская эстафета «Равнение на Победу!»

Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзяцькаўскім раёне