Алякса́ндр Сярге́евіч Саме́даў (; нар. , , СССР) — расійскіАндрей Бодров. «Минус три кило — и я в порядке!» — Александр Самедов рассказал о секретах обретения лучшей формы, позволившей ему получить вызов в сборную России. Газета «Советский спорт» // sovsport.ru (6 октября 2011 года)— В то же время сайт transfermarkt.de утверждает, что у вас есть азербайджанский паспорт.— У меня один паспорт — российский. Если меня там услышат, просьба исправить. футбаліст, паўабаронца, ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2011—2018). Заслужаны майстар спорту Расіі (2018).

Чэмпіён Расіі (2016/2017), уладальнік Суперкубка Расіі (2017) і чатырохразовы ўладальнік Кубка Расіі па футболе. Удзельнік чэмпіянатаў свету па футболе 2014 і 2018 гадоў і чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 года.

Клубная кар’ера Нарадзіўся 19 ліпеня 1984 года ў Маскве. Выхаванец футбольнай школы клуба «Спартак» (Масква). Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2001 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якой правёў чатыры сезоны, прыняўшы ўдзел у 47 матчах чэмпіянату.

Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Лакаматыў» (Масква), у склад якога далучыўся 2005 года. Згуляў за маскоўскіх чыгуначнікаў наступныя тры сезоны сваёй гульнявой кар’еры.

На працягу 2008—2009 гадоў абараняў колеры каманды клуба «Масква».

У 2010 годзе падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама», у складзе якога правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе маскоўскага «Дынама», быў асноўным іграком каманды.

У 2012 годзе зноў стаў іграком маскоўскага «Лакаматыва». Згуляў за маскоўскіх чыгуначнікаў пасля вяртання 128 матчаў у нацыянальным чэмпіянаце.

У студзені 2017 года вярнуўся ў родную каманду — маскоўскі «Спартак». У студзені 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Спартаком»«Спартак» расторг контракт с Самедовым. by.tribuna.com. і неўзабаве папоўніў склад самарскіх «Крылаў Саветаў»«Крылья» объявили о переходе Самедова и аренде Тимофеева у «Спартака». by.tribuna.com.. Пакінуў самарскі клуб па заканчэнні сезона 2018/19.

У ліпені 2019 года абвясціў аб завяршэнні прафейсійнай кар’еры. Аднак у жніўні таго ж года далучыўся да аматарскага клуба «Сцяг» з Нагінска, за які гуляў да кастрычніка.

Міжнародная кар’ера

У 2011 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Расіі. Правёў у форме галоўнай каманды краіны 53 матчы, забіўшы 7 галоў. У 2018 годзе быў асноўным іграком зборнай на хатнім чэмпіянаце свету. 7 ліпеня 2018 года, пасля матчу з Харватыяй, абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.

Дасягненні Чэмпіён Расіі: 2017 Уладальнік Кубка Расіі (4): 2003, 2007, 2015, 2017 Уладальнік Суперкубка Расіі: 2017

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сцяг Нагінск Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Масква