БМП-1 — савецкая гусенічная баявая машына пяхоты.
Канструкцыя і браняванне Для паспяховага пераадольвання водных перашкод у БМП-1 былі ўсталяваныя полыя металічныя каткі, якія павялічваюць плавучасць.
Рухальная ўстаноўка была створана на базе вельмі ўдалага 12-цыліндравага дызеля У-2, які з’яўляўся базавым агрэгатам для многіх грамадзянскіх і ваенных вырабаў СССР.
Корпус БМП-1 зроблены са сталёвай катаннай брані высокай цвёрдасці. У верхняй лэбавай частцы вялікі люк. Вежа канічнай формы.
Бартавая, кармавая браня і дах корпуса і вежы забяспечваюць абарону машыны ад 7,62-мм куль стралковай зброі з нулявой далёкасці і ад лёгкіх аскепкаў артылерыйскіх снарадаў, але не абараняюць ад агню 12,7-мм кулямёта з блізкай дыстанцыі і ад цяжкіх снарадных аскепкаў.
Мадыфікацыі СССР: БМП-1К, БМП-1П, БМП-1Д, БМП-1ПК, БМП-1ПГ, БМП-1-30, БМП-1М. Чэхаславакія/Чэхія: BVP-1, Pbv-501, BMP-M1 CZ, BMP-M2 CZ. Украіна: БМП-1У «Шквал». Беларусь: Кобра-С (разам са Славакіяй). ГДР: BMP-1A1 Ost. Польшча: BWP-1, BWP-40. Румынія: MLI-84, MLI-84M.
На ўзбраенні Дзяржавы, на ўзбраенні якіх знаходзіцца БМП-1:
Удзел у канфліктах БМП-1 быў задзейнічаны ва ўзброеных канфліктах у Афрыцы (Чадска-лівійскі канфлікт, грамадзянскія войны ў Анголе, Лівіі і Кот-д’Івуар), Азіі (Грамадзянская вайна на Шры-Ланцы, пагранічны канфлікт на востраве Даманскі), на Блізкім і Сярэднім Усходзе (Грамадзянскія войны ў Сірыі, Емене і Ліване, Афганская вайна, Ірана-іракская вайна) і постсавецкай прасторы (Узброены канфлікт на Украіне, Прыднястроўская вайна, грамадзянская вайна ў Таджыкістане, Карабахская вайна, Чачэнскі канфлікт).
Гл. таксама Выраб 64992 (Т-100 ЛТ)
Спасылкі Военное дело: Она была первой. БМП-1 (видео) Боевая машина пехоты БМП-1 (объект 765Сп1) Варианты модернизации на сайте Курганского машиностроительного завода БМП-1, установленная в Волгограде
Катэгорыя:Баявыя машыны пяхоты Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Зброя СССР