Банаўцы-над-Бэбраваў (, , , часам ) — горад Трэнчынскага краю ў заходняй Славакіі на рацэ Бэбрава.
Размешчаны ў самай паўночнай частцы Дунайскага ўзвышша, у перадгор’і Стражаўскіх гор, на сутоку рэк Бэбрава і Радзіша. За 20 км ад Пр’евідзы, 30 км Трэнчына і 50 км ад Нітры.
Назва Прынята лічыць, што назва горада паходзіць ад уласнага імя, альбо ад тытула бан, якім у сярэднявеччы ў некаторых краінах называлі ўладара зямлі. Над Бэбраваў значыць, што горад стаіць на рацэ Бэбраве. Martin Štefánik — Ján Lukačka et al. 2010, Lexikón stredovekých miest na Slovensku, Historický ústav SAV, Bratislava, 2010. forumhistoriae.sk
Гісторыя Упершыню згаданы пад 1232 годам як вёска Бэн (Ben). Пазней згадваецца як вёска Ban (1318), Banowitz (1389), Banowcz (1439), Ban (1467), Banowcze (1471). У 1376 годзе паселішча атрымала статус вольнага каралеўскага горада. У 1431—1433 гадах горад палілі гусітамі, у 1633 годзе яго разрабавалі турэцкімі войскамі, якія ўварваліся з поўдню. У сярэднявеччы горад стаў важным цэнтрам рамеснай вытворчасці, значнае месца займалі шаўцы, цесляры, кавалі, мяснікі, ткачы. Першая пачатковая школа адкрыта ў XVII стагоддзі. Падчас Другой сусветнай вайны горад вызвалены румынскімі войскамі 1-й арміі 5 красавіка 1945 года.
Насельніцтва
Прамысловасць Восенню 2005 года заснавана кампанія LKW Komponenten sro. Кампанія вырабляе дадатковыя дэталі для кабін грузавых аўтамабіляў. LKW Komponenten sro — асноўны пастаўшчык дэталяў у MAN. На прадпрыемстве занята больш за 300 супрацоўнікаў. Акрамя таго ў горадзе ёсць вытворчыя ўчасткі па вырабе аўтамабільных дэталяў кампаній HELLA GmbH і Fritz Meier.
Лёгкая прамысловасць прадстаўлена нямецкімі вытворцамі Gabor і Eterna Mode GmbH, у апошняй працуе больш за 700 супрацоўнікаў.
Славутасці У горадзе 15 помнікаў культуры, яго раёны ўпісаны ў цэнтральны спіс помнікаў культуры ў Браціславе. (першапачаткова гатычная царква XV ст.)
Лютэранская царква (першапачаткова сінагога) Сядзібна-паркавы комплекс Horné Ozorovce Помнік Людавіту Штуру
Галерэя
Вядомыя асобы Раман Броніш (нар. 1976), веласіпедыст
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады Славакіі