Канстанцін Сцяпанавіч Сербіновіч (У слоўніку Полаўцава год нараджэння даецца неакрэслена — каля 1795; у Чарэйскага — 1796; у ІС АРАН — 1797 або 1798. — ) — тайны саветнік; ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі Навук (1841).
Скончыў курс Полацкай езуіцкай акадэміі і ў 1818 годзе прыехаў у Санкт-Пецярбург, дзе паступіў у Калегію замежных спраў. Пасля Сербіновіч служыў у Дэпартаменце духоўных спраў (з 1820), быў цэнзарам Галоўнага цэнзурнага камітэта (1826—1830)А. С. Пушкін лютым 1830 года пісаў да К. М. Бараздзіна: «Издателям „Литературной газеты“ вместо К. С. Сербиновича дали недавно в цензоры профессора Щеглова…».. У 1826 годзе быў залучаны «Камісіяй для росшукаў пра зламысныя таварыствы», якая расследавала справу дзекабрыстаў — для перакладаў дакументаў з польскай мовы. З 1833 па 1856 гады рэдагаваў Часопіс Міністэрства Народнай Асветы і адначасова ў 1836—1853 гадахКанцелярия обер-прокурора Святейшего Синода быў дырэктарам канцылярыі обер-пракурора Свяцейшага Сінода; з 1856 года — член Галоўнага Праўлення вучылішч, з 1857 года — дырэктар Духоўна-Навучальнага Упраўлення пры Свяцейшым Сінодзе; з 1859 года — член Камісіі прашэнняў.
Сербіновіч быў у сяброўскіх адносінах з М. М. Карамзіным (перакладаў на французскую мову яго «Гісторыю Дзяржавы Расійскай»ІС АРАН), пра якога пакінуў цікавыя ўспаміны («Руская Даўніна», 1874, том XI); разам з Д. М. Блудавым падрыхтоўваў па чарнавіках Карамзіна да выдання XII-ы том «Гісторыі Дзяржавы Расійскай». Быў знаёмы з А. І. Тургеневым; цікавыя лісты да якога былі надрукаваны ў «Рускай Даўніне» (1881, тамы XXI і XXXII; 1882, том XXXIV). У «Рускай Даўніне» за 1899 год былі надрукаваны яго «Успаміны» пра А. С. Шышкова.
Сербіновіч быў выдаўцом і рэдактарам выдання твораў В. А. Жукоўскага (1857).
Член Пецярбургскай Акадэміі Навук (з 1839; з 1841 г. — ганаровы член); Археаграфічнай камісіі, Вольнага таварыства аматараў славеснасці, навук і мастацтваў (абраны 13 верасня 1823 года). Кавалер ордэнаў Аляксандра Неўскага, Уладзіміра 2-й ступені і інш.
Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках.
Літаратура Виноходов Д. Штрихи к биографии Яна Барщевского: Архив К. С. Сербиновича // Асоба і час: беларускі біяграфічны альманах. Вып. 6. — Мн.: Лімарыус, 2015. — С. 17-37.
Сербинович, Константин Степанович // Черейский Л. А. Сербинович // Пушкин и его окружение / АН СССР. Отд. лит. и яз. Пушкин. комис. Отв. ред. В. Э. Вацуро. — 2-е изд., доп. и перераб. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1989.
Спасылкі Некропаль Санкт-Пецярбурга і ваколіц Прадмова да рукапісу К. С. Сербіновіча пра М. М. Карамзіна. Сербинович К. С. [Николай Михайлович Карамзин. Воспоминания К. С. Сербиновича] // Русская старина, 1874. — Т. 11. — № 9. — С. 44—75; № 10. — С. 236—272. Ліст да архім. Ігнація (Бранчанінава). 27 снеж. 1841 г.
Катэгорыя:Мемуарысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках Катэгорыя:Тайныя саветнікі Катэгорыя:Выпускнікі Полацкай езуіцкай акадэміі Катэгорыя:Цэнзары Расійскай імперыі