Мечысловас Ючас (; , в. Вабаляй Шаўляйскага павета, Літва — Mirė istorikas prof. Mečislovas Jučas) — літоўскі гісторык-медыявіст. Доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1976).
Біяграфічныя звесткі Скончыў Вільнюскі ўніверсітэт (1951). У 1956—85 працаваў у Інстытуце гісторыі АН Літвы (э 1972 намеснік дырэктара). У 1958—66 і з 1972 выкладаў ў Вільнюскім універсітэце.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Вывучаў гісторыю, сацыяльна-эканамічныя адносіны, летапісанне ВКЛ. Даследаваў архівы Літвы, Расіі, Польшчы і Швецыі. Алзін з аўтараў кніг «Вайна Літвы з крыжакамі» (1964), «Сялянскі рух у Літве ў 1861—1914 гг.» (1975), «Гісторыя Літоўскай ССР (3 найстаражытных часоў да нашых дзён)» (1978). Выдаў зборнікі дакументаў «Літоўскія інвентары XVII ст.» (1962, з К. Яблонскісам), «Спрэчкі сялян і гараджан з упраўляючымі маёнткаў» (т. 3, 1968, а Р. Ясасам).
Выбраная бібліяграфія Lietuvos metraščiai. — Vilnius, 1968. Baudžiavos irimas Lietuvoje. — Vilnius, 1972. Lietuvos ir Lenkijos unija (XIV a. vid. – XIX a. pr.). — Vilnius, 1999. Krikščionybės kelias į Lietuvą: etapai ir problemos. — Vilnius, 2000.
Крыніцы
Літаратура Сагановіч Г. Ючас //
Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Гісторыкі Літвы