Бюст Францыска Скарыны — помнік у Кішынёве, сталіцы Малдовы. Размешчаны на скрыжаванні вул. Аляксея Мацяевіча і мітрапаліта Бэнулеску-БадоніУ Кішынёве адкрылі бюст Скарыны ФОТАФАКТ, насупраць Пасольства Беларусі ў Малдове. Устаноўлены ў 2018 года ў гонар беларускага асветніка і гуманіста Францыска Скарыны.
Гісторыя У ліпені 2017 года ў конкурсе эскізаў канцэпцыі помніка Францыску Скарыну ў Кішынёве перамог беларускі скульптар Гэнік Лойка. Ягоную заяўку прафесійнае журы прызнала найлепшай з 9 прэтэндэнтаў. Конкурс праводзіўся Міністэрствам культуры Беларусі, ягоная мэта — увасабленне найбольш выразнага вобразу беларускага першадрукара.
Бюст быў выраблены ў Беларусі і ўсталяваны ў Кішынёве ў рамках праекта, зацверджанага Міністэрствам адукацыі, культуры і даследаванняў Малдовы. Расходы на распрацоўку праектнай дакументацыі па ўстаноўцы бюста, выкананні і мантажы, а таксама на добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, былі пакрыты за кошт сродкаў Рэспублікі Беларусь і ахвяраванняў. Лойка меў на мэце стварыць манументальны твор вышынёй тры метры, але яго абмежавалі ўдвая меншымі памерамі, а першапачатковую суму, 150 тысяч беларускіх рублёў, якую павінны былі выдаткаваць на выраб помніка, зменшылі ў 10 разоўВось такая яна — беларуская прынцыповасць.
Урачыста адкрыты 18 красавіка 2018 года. На цырымоніі прысутнічалі міністр адукацыі, культуры і даследаванняў Малдовы і міністр культуры Беларусі Юрый Бондар, які знаходзіўся ў краіне з афіцыйным візітамВ Кишиневе открыт бюст прославленного белорусского просветителя. У сваім выступленні Моніка Бабук адзначыла, што гэта падзея зробіць істотны ўнёсак ва ўмацаванне культурных сувязяў паміж Малдовай і Беларуссю. Юрый Бондар у сваю чаргу адзначыў, што «асоба Францыска Скарыны мае выключнае значэнне для гісторыі і культуры Беларусі. З яго імем звязаны традыцыі, дзякуючы якім мы адчуваем гонар за сваю краіну, народ і яго славутую гісторыю»Бюст Франциска Скорины открыт в Кишиневе.
Сам скульптар заявіў, што адмовіўся ад паездкі на адкрыццё помніка, бо замест імя Францішак, якое, на ягоную думку, уласцівае беларускаму напісанню, на помніку было змешчана імя Францыск.
Апісанне Бронзавы бюст Францыска Скарыны ўпрыгожаны выявай «скарынаўскага герба», які беларускі першадрукар змяшчаў у кожнай са сваіх кніг, і дэкараваны ручніком — сімвалічнай рэччу ў традыцыях беларускага і малдаўскага народаў.
Спасылкі 2017. Малдова. Кішынёў. Помнік Францішку Скарыне
Катэгорыя:2018 год у Малдове Катэгорыя:Помнікі Кішынёва Катэгорыя:Славутасці Кішынёва Катэгорыя:Помнікі Францыску Скарыну Катэгорыя:Творы Гэніка Лойкі Катэгорыя:Бюсты