Расія-1 — агульнарасійскі дзяржаўны тэлеканал. Уваходзіць у склад Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі (УДТРК). У анонсах згадваецца, як канал «Расія».

«Расія-1» — галоўны і асноўны тэлеканал УДТРК. На тэлеканале «Расія-1» ёсць адзіныя эфірныя вокны для ўсіх рэгіянальных філіялаў УДТРК, у якіх транслююць мясцовыя навінавыя блокі «Весці-Мясцовы час» і праграмы ўласнай вытворчасці ў блоках «Расія-Мясцовы час». У асобных рэгіёнах (рэспублікі Татарстан, Башкартастан, Удмуртыя, рэспублікі Паўночнага Каўказа і некаторыя іншыя суб’екты Расіі з тытульнымі нацыямі) вылучаны дадатковыя эфірныя вокны для трансляцыі праграм на нацыянальнай мове. Тэлеканал мае версію ў фармаце высокай выразнасці «Расія-1 HD».

Гісторыя Другая праграма Цэнтральнага тэлебачання СССР пачала вяшчанне 14 лютага 1956 годаИстория советского телевидения: от первых опытов до «Останкино». Да 1982 года другая праграма стала вяшчаць на ўсёй тэрыторыі СССР і атрымала статус агульнасаюзнай праграмы. З 13 мая 1991 года на другой праграме сталі вяшчаць адначасова Цэнтральнае тэлебачанне СССР і Усерасійская дзяржаўная тэлерадыёкампанія (УДТРК). У канцы снежня 1991 года пасля роспуску СССР увесь эфірны час перайшоў да УДТРК (тэлеканал РТР).

1 верасня 2002 года тэлеканал РТР перайменаваны і стаў называцца «Расія». З 17 сакавіка 2003 года пачалося кругласутачнае вяшчанне тэлеканала.

24 чэрвеня 2009 года тэлеканал уключаны ў першы мультыплекс лічбавага тэлебачання Расіі.

У 2012 годзе запушчана вяшчанне «Расія HD».

16 студзеня 2017 года тэлеканал «Расія-1» перайшоў на вяшчанне ў фармаце 16:9.

Праграмная сетка тэлеканала Інфармацыйныя і грамадска-палітычныя праграмы («Весці тыдня» з Дзмітрыем Кісялёвым, «Масква. Крэмль. Пуцін», «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым», «60 хвілін» і іншыя) Непалітычныя праграмы («Малахаў», «Лёс чалавека з Барысам Карчэўнікавым» і іншыя) Пазнавальныя перадачы («Пра самае галоўнае», «Доктар Мяснікоў» «Па сакрэце ўсяму свету» і іншыя) Забаўляльныя шоу («Прывітанне, Андрэй!», «Песні ад усёй душы», «Аншлаг», «Ранішняя пошта» з Мікалаем Баскавым і іншыя) Тэлегульні («Сто да аднаго», «Пяцёра на аднаго» і іншыя) Фільмы і тэлесерыялы (найбольш вядомыя — «Брыгада», «Ліквідацыя», «Кацярына», «Таямніцы следства», «Каменская», «Сваты», «Скліфасоўскі» і іншыя)

Кінапраекты Тэлеканал удзельнічаў у здымках і прасоўванні шэрагу расійскіх фільмаў: «Брат 2» (2000), «Востраў» (2006), «Мы з будучыні» (2008), «Тарас Бульба» (2009), «Кандагар» (2010), «Легенда № 17» (2013), «Сталінград» (2013), «Экіпаж» (2016), «Прыцягненне» (2017), «Апошні волат» (2017), «Лёд» (2018), «Халоп» (2019), «Уварванне» (2020), «Маёр Гром: Чумны Доктар» (2021), «Неба» (2021), «Чабурашка» (2022) і іншыя.

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлеканалы СССР Катэгорыя:Тэлеканалы Расіі Катэгорыя:Тэлеканалы на рускай мове Катэгорыя:Тэлекампаніі Расіі Катэгорыя:Тэлеканалы, запушчаныя ў 1991 годзе Катэгорыя:Кругласутачныя тэлеканалы