Кашале́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Кашалева.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 жніўня 2017 года ў склад Кашалеўкага сельсавета ўключаны землі плошчай 4202 га і наступныя населеныя пункты скасаванага Ваўковіцкага сельсавета: аграгарадок Нёўда, вёскі Зубкава, Корастава, Невашоўшчына, Новыя Лагадкі, Рутка 1, Старыя ЛагадкіРешение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области.
Склад Па стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі — 23 населеныя пункты (01.01.2018 г.).
Колькасць насельніцтва ў населеных пунктах сельсавета прыведзена па дадзеных перапісу 2009 г.: + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009 Батароўка вёска 13 Восава вёска 20 Зубкава вёска 3* Ігнатава вёска 48 Ігольнікі вёска 27 Каменка вёска 182 Кашалева аграгарадок 349 Корастава вёска 96* Кусціна вёска 67 Невашоўшчына вёска 44* Нёўда аграгарадок 308* Новыя Лагадкі вёска 6* Папковічы вёска 139 Пісарукі вёска 39 Радзюкі вёска 8 Раманюкі вёска 16 Рошчыца вёска 17 Рутка 1 вёска 18* Скрыдлева вёска 28 Старыя Лагадкі вёска 30* Сяцевіна хутар 29 Шатраўцы вёска 36 Янавічы вёска 84 * – да 22.08.2017 г. ў Ваўковіцкам с/с
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 1102 чалавекі, з іх 91,7 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 2,3 % — палякі, 0,8 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 1483 чалавекі.
Насельніцтва, жыхароў: 1102 (2009 г.), 1134 (2017 г.), 1655 (2018 г.).
Арганізацыі і прадпрыемствы ААТ «Кашалева-Агра» Навагрудзкае лясніцтва ТАА «Сільвіс» ПУП «Момсервіс» ПГУП «Імперыя столяў».
Гандаль і сфера паслуг паштовае аддзяленне сувязі ў аг. Брольнікі. крамы ў аграгарадках Кашалева і Нёўда, вёсцы Каменка комплексна-прыёмныя пункты ў аграгарадках Кашалева і Нёўда Кашалеўскае аддзяленне паштовай сувязі.
Установы адукацыі ДУА «Кашалеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–базавая школа»
Установы аховы здароўя Кашалеўская ўрачэбная амбулаторыя ўрача агульнай практыкі ФАП у аграгарадку Нёўда ФАП ў вёсцы Каменка.
Культура Кашалеўскі сельскі Дом культуры сельскі клуб у аграгарадку Нёўда Кашалеўская сельская бібліятэка
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе