Алазе́я () — рака ў Расіі, на паўночным усходзе Рэспублікі Саха (Якуція).
Даўжыня ракі 1590 (1520) км. Плошча вадазбору 64 700 км². Сярэдні расход вады ў вусці 320 м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк 10,1С. А. Агафонова, В. А. Жук Алазея // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км³/год. Рака ўтвараецца ад зліцця рэк Кадылчан і Нелькан на Алазейскім пласкагор’і. Працякае па Калымскай нізіне, упадае ва Усходне-Сібірскае мора двума пратокамі ў напрамку на ўсход ад вусця ракі Індыгірка. На працягу 100 км ад вытоку Алазея з’яўляецца горнай ракой з парогамі і вадаспадамі. На выхадзе з пласкагор’я ў нізіну даліна ракі становіцца больш шырокай, рэчышча меандруе. Вада ракі мае невялікую мінералізацыю (25—40 мг/л). У басейне Алазеі больш за 24 000 азёр.
Найбольш буйны прыток — рака Расоха (злева). Сярод прытокаў — Слабада, Буор-Ярах і інш. У рацэ водзяцца омуль, чыр, нельма і іншыя віды рыб.
Каля ракі пасёлкі Сватай, Аргахтах і Андрушкіна.
Літаратура
Словарь современных географических названий // Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. География. Современная иллюстрированная энциклопедия // Под редакцией проф. А. П. Горкина — М.: Росмэн, 2006.
Спасылкі
С. А. Агафонова, В. А. Жук Алазея // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Река Алазея // Электронный журнал АкваЭксперт
Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн Усходне-Сібірскага мора