Ніжэй прыведзены спіс кіраўнікоў Курпфальца.
Пфальцграфы Латарынгіі (915—1085) Пфальц утварыўся з пфальцграфства Латарынгія, якое з'явілася ў X стагоддзі.
Вігерых (каля 870 — каля 919), граф у Трыры ў 899 і 902, граф у Бідгау ў 902 і 909, граф у Ардэнгау, пфальцграф Латарынгіі з 915/916 Годфрыд, граф Юліхгау, пфальцграф Латарынгіі (каля 940)
Дынастыя Эцоненаў На працягу XI стагоддзя менавіта гэта дынастыя кіравала землям на абодвух берагах Рэйна.
Герман I Латарынгскі (945—994) Эца (994—1034) Атон I Латарынгскі (1045, герцаг Швабіі — 1045 — 47) Генрых I Латарынгскі (1045—1061) Герман II Латарынгскі (1061—1085)
Пфальцграфы Рэйнскія (1085—1356) Пасля смерці Германа II, апошняга з дынастыі Эцоненаў, Пфальц страціў сваё ваеннае значэнне для Латарынгіі. Тэрыторыя пфальцграфства паменшылася да акруг вакол Рэйна, з тых часоў яное насіла назву Пфальцграфства Рэйнскае.
Генрых II (1085—95) Зігфрыд I фон Орламюндэ (1095—1113) Готфрыд Кальвскі (1113—1129) Вільгельм фон Орламюндэ (1129—1140) Генрых IV Язаміргот (1140—1142) Герман III Штахлекскі (1142—1155)
Пфальцграф з дынастыі Гогенштаўфенаў У 1156 годзе імператар Фрыдрых I Барбароса перадаў гэтыя землі ў спадчыннае валоданне свайму малодшаму брату Конраду.
Конрад фон Гогенштаўфен (1156—1195)
Пфальцграфы з дынастыі Вельфаў У 1195 годзе Пфальц перайшоў да дынастыі Вельфаў у выніку шлюбу Генрыха Вельфа з Агнесай, дачкой Конрада Гогештаўфена. Генрых V (1195—1213) Генрых VI (1213—1214)
Пфальцграфы з дынастыі Вітэльсбахаў У пачатку XIII стагоддзя, у выніку шлюбу Агнесы, дачкі Генрыха V і ўнучкі Конрада Гогенштаўфена і Ота, герцага Баварыі, тэрыторыя Пфальца перайшла да дынастыі Вітэльсбахаў, якія з'яўляліся герцагамі Баварыі. У выніку прадстаўнікі гэтай дынастыі былі нейкі час адначасова і герцагамі Баварыі, і пфальцграфамі. Розныя галіны дынастыі Вітэльсбахаў кіравалі Пфальцам да скасавання яго як самастойнай дзяржавы ў 1803 годзе і далей да 1918 года. З гэтага часу леў стаў геральдычным сімвалам гербаў Баварыі і Пфальца.
Людвіг I Вітэльсбах (1214—1227) Атон II (1227—1253) Людвіг II (герцаг Верхняй Баварыі; 1253—1294)
Пазней, у выніку падзелу тэрыторыі паміж спадчыннікамі Людвіга II у 1294, старэйшая галіна Вітэльсбахаў атрымала і Рэйнскае пфальцграфства, і тэрыторыі ў баварскім «Nordgau» (Баварыя на поўнач ад ракі Дунай) з цэнтрам у горадзе Амберг. Паколькі гэты рэгіён быў палітычна звязаны Рэйнскім пфальцграфствам, ён атрымаў назву «Верхні Пфальц» («Oberpfalz») у адрозненне ад «Ніжняга Пфальца», размешчанага на берагах Рэйна.
Рудольф I (1294—1317) Адольф (1317—1327)
Па ўмовах пагаднення, заключанага ў Павіі ў 1329, імператар Людвіг IV, сын Людвіга II, вярнуў Пфальц сваім пляменнікам Рудольфу і Руперту.
Рудольф (1329—1353) Рупрэхт I (1353—1356)
Курфюрства Пфальц (1356—1777) Паводле Залатой булы 1356 года, рэйнскі пфальцграф быў прызнаны адным са свецкіх курфюрстаў. З гэтага часу пфальцграф Рэйнскі звычайна называўся курфюрстам Пфальцкім ().
З прычыны практыкі падзелу зямель паміж рознымі галін сям'і, у пачатку XVI стагоддзя малодшыя лініі Пфальцкіх Вітэльсбахаў прыйшлі да ўлады ў Зімерне, Кайзерслаўтэрне і Цвайбрукене ў Ніжнім Пфальцы і ў Нойбургу і Зульцбасе ў Верхнім Пфальцы. Курфюрства Пфальцкае з цэнтрам у Гайдэльбергу прыняло лютэранства ў 30-х гадах XVI стагоддзя і кальвінізм у 50-х гадах.
Першае курфюрства (1356—1648) Дынастыя Вітэльсбахаў Выява Імя Даты кіравання Заўвагі 80px Рупрэхт I 1356—1390 80px Рупрэхт II 1390—1398 Пляменнік Рупрэхта I, сын Адольфа, Пфальцграфа Рэйнскага 80px Рупрэхт III 1398—1410 Сын Рупрэхта II, абраны Каралём Германіі ў 1400 80px Людвіг III 1410—1436 Сын Руперта III Людвіг IV 1436—1449 Сын Людвіга III 80px Фрыдрых I 1449—1476 Брат Людвіга IV 80px Філіп 1476—1508 Сын Людвіга IV 80px Людвіг V 1508—1544 Сын Філіпа 80px Фрыдрых II 1544—1556 Брат Людвіга V 80px Ота Генрых 1556—1559 Пляменнік Фрыдрыха II, сын Руперта Фрайзінгскага Дынастыя Зімернаў Выява Імя Даты кіравання Заўвагі 80px Фрыдрых III 1559—1576 Калі старэйшая галіна сям'і згасла ў 1559 годзе, курфюрства прайшло да Фрыдрыха III, першага прадстаўніка зімернскай галіны Вітэльсбахаў на пфальцкім троне. Фрыдрых III быў перакананым кальвіністам, таму ад гэтага часу Пфальц стаў адным з галоўных цэнтраў кальвінізму ў Еўропе, падтрымліваў кальвінісцкія паўстанні ў Нідэрландах і Францыі. 80px Людвіг VI 1576—1583 Сын Фрыдрыха III. Дзякуючы ўплыву маці падтрымліваў лютэран. 80px Фрыдрых IV 1583—1610 Сын Людвіга VI. У першыя гады свайго кіравання знаходзіўся пад уплывам дзядзькі — Ёгана Казіміра, які зноў увёў у Пфальцы кальвінізм. Адзін з заснавальнікаў (пры дапамозе свайго саветніка — герцага Крысціяна Анхальцкага) Евангелічнай уніі ў 1608 годзе. 80px Фрыдрых V 1610—1623 Сын Фрыдрыха IV. У 1613 годзе ажаніўся з Лізаветай Сцюарт, дачкой Якава I, караля Англіі. У 1619 годзе прыняў трон Багеміі ад Багемскіх штатаў. Неўзабаве быў пераможаны сіламі імператара Фердынанда II у Бітве на Белай Гары ў 1620, у выніку чаго іспанскія і баварскія войскі занялі Пфальц. Фрыдрых быў пазбаўлены трона і выгнаны з Імперыі. Баварская дынастыя (1623—48) Выява Імя Даты кіравання Заўвагі 80px Максіміліян I 1623—1648 (пам. 1651), Землі Фрыдрыха V і яго тытул курфюрста былі перададзены баварскаму герцагу Максіміліяну I, прадстаўніку адной з галін дынастыі Вітэльсбахаў. Хоць тэарэтычна ён лічыўся курфюрстам Пфальца, аднак больш вядомы ён як курфюрст Баварыі. Пачынаючы з 1648 года кіраваў толькі ў Баварыі і Верхнім Пфальцы, аднак захаваў усе свае курфюрсцкія прывілеі і пануючую ролю ў Пфальцы.
Другое курфюрства (1648—1777) Адноўленая дынастыя Зімернаў Выява Імя Даты кіравання Заўвагі 80px Карл I Людвіг 1648—1680 Сын Фрыдрыха V. Па выніках Вестфальскага міру ў 1648 годзе Карл Людвіг атрымаў у кіраванне землі бацькі і стаў новым, восьмым курфюрстам, аднак цяпер пфальцкае курфюрства было па годнасці ніжэй за іншыя сем. Карл II 1680—1685 Сын Карла I Людвіга. Апошні з дынастыі Зімернаў. Дынастыя Нойбурга Выява Імя Даты кіравання Заўвагі 80px Філіп Вільгельм 1685—1690 У 1685 годзе дынастыя Зімернаў згасла, і Пфальц быў атрыманы ў спадчыну Філіпам Вільгельмам, графам Пфальц-Нойбурга (які быў таксама герцагам Юліха і Берга). Каталік па веравызнанні. Ёган-Вільгельм 1690—1716 Сын Філіпа Вільгельма 80px Карл III Філіп 1716—1742 Брат Ёгана Вільгельма II. Апошні з дынастыі Нойбургаў. Перамясціў сталіцу Пфальца з Гайдэльберга ў Мангейм у 1720 годзе. Дынастыя Зульбахаў Выява Імя Даты Заўвагі Карл IV Тэадор 1742—1777 Пфальц быў атрыманы ў спадчыну герцагам Карлам Тэадорам з Зульбаха. Карл Тэадор таксама атрымаў у спадчыну курфюрства Баварыі, калі яе кіруючая дынастыя згасла ў 1777 годзе.
Курфюрства Баварыі і Пфальцграфства Рэйнскае (1777—1803) Дынастыя Зульбахаў Выява Імя Дата кіравання Заўвагі Карл IV Тэадор 1777—1799 сан і паўнамоцтвы курфюрста Пфальцкага былі ўключаны ў курфюрства Баварыі Карлам Тэадорам. Аднак ён захаваў тытул «Пфальцграф Рэйнскі» (). Дынастыя Цвайбрукенаў Выява Імя Даты кіравання Заўвагі 80px Максіміліян 1799—1803 (памёр 1825) спадчыннік Карла Тэадора, Максіміліян Іозеф, герцаг Пфальц-Цвайбрукена, сабраў пад сваё кіраванне ўсе землі Вітэльсбахаў у 1799 годзе. Пфальцграфства было ліквідавана ў час войнаў Французскай Рэвалюцыі. Спачатку землі левага берага Рэйна былі заняты, а затым анексаваны Францыяй у 1795 годзе. У 1803 годзе землі правага берага Рэйна былі захоплены маркграфам Бадэна. Курфюрства Пфальц як асобная дзяржаўная структура знікла, а ў 1806 годзе Свяшчэнная Рымская імперыя была ліквідавана, і ўсе правы і абавязкі курфюрстаў разам з ёй.
Далейшая гісторыя рэгіёна У 1806 годзе Бадэн стаў Вялікім Герцагствам. На Венскім кангрэсе ў 1814—1815 гадах левабярэжны Пфальц, павялічаны за кошт іншых абласцей, накшталт былога біскупства Шпаер, быў вернуты Вітэльсбахам і стаў фармальна часткай Каралеўства Баварыі ў 1816 годзе і пасля гэтага часу менавіта гэта вобласць стала пераважна вядомая як Пфальц. Вобласць заставалася часткай Баварыі да заканчэння Другой сусветнай вайны, калі была аддзелена і стала часткай новай федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц.
Катэгорыя:Гісторыя Рэйнланд-Пфальца
Курпфальц