Ю Несбё (; нар. 29 сакавіка 1960 года, Осла, Нарвегія) — нарвежскі пісьменнік і музыкант, былы эканаміст і журналіст. Уладальнік некалькіх літаратурных прэмій.
Несбё з'яўляецца галоўным вакалістам і аўтарам песень нарвежскай рок-групы .
Слыннасць яму прынеслі дэтэктыўныя раманы пра інспектара Хары Холе. Ён таксама з'яўляецца аўтарам дзіцячых кніг пра доктара Проктара.
Біяграфія
Ю Несбё вырас у Моле. Маці Несбё працавала бібліятэкарам і ў будучага пісьменніка досыць рана з'явілася цікавасць да літаратуры.
У юнацкасці захапляўся футболам, а ва ўзросце 17 гадоў гуляў за футбольны клуб «Мольдэ», пакуль не атрымаў сур'ёзнае пашкоджанне калена. З-за гэтага захаплення адзнакі ў школе былі вельмі сярэднія, што не дазволіла паступіць ва ўніверсітэт. Пасля заканчэння школы тры гады служыў у войску, дзе актыўна займаўся самаадукацыяй. Пасля сканчэння службы ў арміі Несбё паступіў у па спецыяльнасці эканаміст.
Пасля заканчэння інстытута працаваў брокерам і журналістам. У 1992 годзе стаў сузаснавальнікам групы , якая ў 1994 годзе з альбомам «Jenter & sånn» згодна з VG-lista заняла першае месца ў Нарвегіі па продажах.
У 1997 годзе была выдадзена першая кніга Несбё «Кажан», якая атрымала дадатныя водгукі крытыкаў.
Несбё з'яўляецца захопленым скалалазам; ён падымаўся па альпінісцкіх трасах катэгорыі 7c.
Жыве ў Осла, поруч з былой жонкай і дачкой.
Спасылкі
Ю Несбё на сайте The Electronic Literary Database (ELDb) Ю Несбё на сайте издательства «Иностранка»
Катэгорыя:Нарвежскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Нарвегіі Катэгорыя:Аўтары дэтэктыўнай прозы Катэгорыя:Ігракі ФК Мольдэ