Людміла Барысаўна Яфімава (, , Данецкая вобласць, УССР — , , Беларусь) — беларускі харавы дырыжор. Народны артыст Беларусі (2000). Жонка дырыжора Юрыя Міхайлавіча Яфімава.

Біяграфія У 1963 годзе скончыла Ленінградскую кансерваторыю (цяпер Санкт-Пецярбургская кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава). Прадстаўнік Ленінградскай школы харавога дырыжыравання. Падчас вучобы пазнаёмілася са сваім будучым мужам Юрыем Міхайлавічам Яфімавым. Пасля заканчэння кансерваторыі ёй прапаноўвалі ўзначаліць ленінградскую капэлу. З 1967 годзе працавала ў Мінскім музычным вучылішчы імя Міхаіла Глінкі, дзе заснавала канцэртны хор. З 1987 года мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы ім. Р. Шырмы. Прыйшла на працу ў капэлу ў час крызісу і змагла паспяхова пераадолець яго. Працягвала і развівала традыцыі заснавальніка капэлы, вялікую ўвагу надавала прапагандзе беларускай народнай песні. Выканаўчай манеры Яфімавай былі ўласцівы глыбокае пранікненне ў змест твору, апора на класічны вакал. Пад кіраўніцтвам Яфімавай капэла выступіла на 26-м міжнародным фестывалі старадаўняй і сучаснай камернай музыкі ў Полацку (Беларусь).

Узнагароды Узнагароджана ордэнам Францыска Скарыны, ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай Беларускай праваслаўнай царквы.

Літаратура

Катэгорыя:Дырыжоры Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Харавыя дырыжоры Беларусі