Фёдар Фёдаравіч По́рахаў (, — ) — вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1957), прафесар (1959). Заслужаны дзеяч вышэйшай школы БССР (1974).
Біяграфія Ф. Ф. Порахаў нарадзіўся ў сяле Падгорнае (Кыргызстан)Порохов Фёдор Фёдорович // Сайт ВДАВМ. У 1932—1933 гг. вучыўся на рабфаку пры Арэнбургскім агразоаветэрынарным інстытуце, у 1933—1937 гг. на ветэрынарным факультэце, у 1938—1941 гг. у аспірантуры пры кафедры паталогіі і тэрапіі. У 1941—1944 г. дацэнт кафедры паталогіі і тэрапіі Кіраўскага зоаветэрынарнага інстытута. У 1944—1946 гг. загадчык кафедрай паталогіі і тэрапіі з клінікай дыягностыкі Азербайджанскага сельскагаспадарчага інстытута ў горадзе Кіравабад (сучасны Гянжа). У 1946—1950 гг. загадчык кафедрай паталогіі і тэрапіі Іванаўскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1957 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Клиническая картина, патогенез и лечение при тейлериозе крупного рогатого скота» у Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі. У 1956—1958 гг. загадчык кафедрай паталогіі і тэрапіі Мангольскага сельскагаспадачага інстытута ва Улан-Батары. З 1964 года Ф. Ф. Порахаў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце — загадчык кафедрай унутраных незаразных хвароб сельскагаспадарчых жывёл (1964—1979), дэкан факультэта ветэрынарнай медыцыны (1965—1969), прафесар кафедры ўнутраных незаразных хвароб сельскагаспадарчых жывёл і фармакалогіі (1979—1973).
Навуковая дзейнасць Ф. Ф. Порахаву належаць навуковыя працы па этыяпатагенезе, прафілактыцы і лячэнні ўнутраных незаразных хвароб сельскагаспадарчай жывёлы, распрацоўцы мер па прафілактыцы гэтых хвароб.
Сярод апублікаваных: К вопросу состояния щелочного резерва крови в норме и при желудочно-кишечных коликах у лошадей / Ф. Ф. Порохов // Труды / Кировский зоотехническо-ветеринарный институт — Киров, 1940. — Т. IV, вып. 2(14). — С. 215—233. Состояние щелочного резерва и глютатиона крови в норме и при некоторых формах желудочно-кишечных колик у лошадей / Ф. Ф. Порохов // Сборник научных трудов / Ивановский сельскохозяйственный институт — Иваново, 1954. — Вып. 12. — С. 136—147. Незаразные болезни молодняка сельскохозяйственных животных : профилактика и лечение / Ф. Ф. Поpохов, П. Я. Конопелько, Н. А. Уpазаев. — Мн.: Уpожай, 1969. Болезни недостаточности у свиней / В. А. Аликаев, Д. П. Иванов, П. Я. Конопелько, Ф. Ф. Порохов. — Мн.: Ураджай, 1976. Незаразные болезни молодняка / И. М. Карпуть, Ф. Ф. Порохов, С. С. Абрамов, В. А. Телепнев, И. Г. Арестов, М. С. Жаков, И. Т. Иваненков, В. И. Ковзов, Л. М. Пивовар, Л. П. Вель; ред. И. М. Карпуть. — Мн.: Ураджай, 1989.
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Медаль «Дружба народаў» (МНР) Ганаровая Грамата Вярхоўнага Савета БССР
Літаратура — С. 512.
Спасылкі Порохов Фёдор Фёдорович // Сайт ВДАВМ
Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР