Ме́ер І́цкавіч Кац (, сяло Міхайлаўка , цяпер Хорашыўскі раён — , ) — савецкі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1966), старшыня калгаса імя Чырвонай Арміі (цяпер СПК «Альгоўскае») Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР адзінаццатага склікання, дэлегат ΧΧIV з'езда КПБ.
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Міхайлаўка, цяпер Хорашыўскі раён Жытомірскай вобласці. Член КПСС з 1952 года.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1938 годзе аўтаслесарам. З 1941 года — шафёр у Омску. З 1947 года на розных пасадах у будаўнічых арганізацыях Віцебска. З 1958 года быў старшынёй аднаго з самых перадавых калгасаў у Савецкім Саюзе. Дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання (1984—1989) ад Беларускай ССРДепутаты Верховного Совета СССР XI-го созыва 1984−1989. Член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1982—1990 гадах.
З 1990 года жыў у Ізраілі.
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1966 год) ордэн Леніна (двойчы), ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн Дружбы народаў.
Сачыненні Першыя крокі спецыялізацыі. — Мн., 1963. Растут хлеба высокие. — Мн., 1967. Трудом всего достигнешь. — Мн., 1968.
Памяць У 2007 годзе адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная М. І. Кацу. Таксама ў 2007 годзе прынята рашэнне назваць адну з вуліц галоўнай сядзібы Альгова імем кіраўніка прадпрыемства.
Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Постаці Віцебскага раёна Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР