Проня () — рака ў Разанскай і Тульскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Акі.

Даўжыня ракі 336 км, плошча вадазбору 10,2 тыс. км², сярэдні ўхіл 0,3 м/км, сярэдні расход вады ў вусці каля 50 м³/с (за 21 км ад вусця). Аб’ём гадавога сцёку 1,578 км³/год. Рэчышча Проні звілістае, даліна шырокая. Сілкаванне ракі пераважна снегавое.

На Проні стаяць гарады Міхайлаў, Новамічурынск, пасёлкі гарадскога тыпу Акцябрскі, Пронск. Недалёка ад ракі стаіць горад Карабліно. На рацэ Пронскае вадасховішча.

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Разанскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Тульскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Акі (прыток Волгі)