Зборная Цёркса і Кайкаса па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Цёркс і Кайкас на міжнародных футбольных турнірах і матчах. Кантралюецца і кіруецца Футбольная федэрацыя Астравоў Цёркс і Кайкас.
Гісторыя Футбольная федэрацыя Астравоў Цёркс і Кайкас была сфарміравана у 1996 годзе, і ў 1998 годзе стала членам ФІФА. Сваю першую гульню на афіцыйных спаборніцтвах зборная Цёркса і Кайкаса правяла супраць зборнай Багамскіх астравоў у рамках кваліфікацыі чэмпіяната свету па футболе 2002. У рамках адбору зборная пацярпела самае буйное паражэнне да Сент-Кітса і Невіса з лікам 8:0.
У 2007 годзе ў рамках праграмы ФІФА, федэрацыя завяршыла будаўніцтва першага стадыёна.
6 лютага 2008 года зборная дасягнула сваёй першай перамогі над зборнай Сент-Люсіі з лікам 2:1 у рамках адбора на чэмпіянат свету 2010, але ў другой сустрэчы пацярпела паражэнне (2:0) і выбыла з турніру.
Гісторыя выступлення ў адборачных турнірах Чэмпіянат свету ГодАдборачная групаМесца 2002Група 2—20020–14— 20061 раунд—20020–7— 2010Група 1—21012–3— 20141 раунд—20020–10— 20181 раунд—20024–12—
Карыбскі кубак ГодАдборачная групаМесца 1999Група А320112–51 2007Група Е331024–93 2014Група 2331024–93
Цёркс і Кайкас Катэгорыя:Футбол на Цёрксе і Кайкасе Футбол