Дняпроўска-Брагінскае — вадасховішча ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 18 км у напрамку на паўночны захад ад горада Лоеў, у басейне ракі Дняпро.
Вадасховішча створана ў 1987 годзе ў мэтах арашэння і рыбагадоўлі. Плошча паверхні 9,68 км². Даўжыня 4,5 км, найбольшая шырыня 3 км. Глыбіня 6,2 м. Аб'ём вады 42,8 млн м³. Праз каналы вадасховішча злучаецца з рэкамі Дняпро і Брагінка.
Каля вадасховішча пралягае аўтамабільная дарога . Бліжэйшыя да вадасховішча населеныя пункты: Бушацін, Марс, Рэкорд.
Літаратура — С. 170.
Катэгорыя:Вадасховішчы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Лоеўскага раёна