Кліме́ніі ( [Clymenia — німфа, дачка Акіяна]) — атрад вымерлых галаваногіх малюскаў. Жылі ў познім дэвоне — раннім карбоне (каля 30 відаў).

На Беларусі рэшткі іх зрэдку трапляюцца ў адкладах фамену (верхні дэвон) у Прыпяцкім прагіне. Маюць важнае значэнне для вызначэння ўзросту парод.

Характарызуюцца плоскаспіральнай ракавінай, ганіятытавай і лопасцевай лініяй і размяшчэннем сіфона з боку спіны. Сіфонныя дудкі значнай даўжыні, павернутыя назад. Памеры ракавіны кліменіяў ад 1 да 50 см.

Літаратура

House R.. The origin of the Clymenid ammonoids.. Palaeontology, 1970; 13: 664—676. Gottobrio W.E. e Saunders W.B.. The clymeniid dilemma: functional implications of the dorsal siphuncle in clymeniid ammonoids.. Paleobiology, 2005; 31(2): 233—252.

Катэгорыя:Аманіты † Катэгорыя:Фаўна дэвонскага перыяду