Віктарас Баўбліс (; ) — літоўскі дыпламат, першы надзвычайны і паўнамоцны пасол Літвы ў Беларусі (1994—1998).
Біяграфія Нарадзіўся 10 студзеня 1943 года.
У 1972 годзе скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1972—1983 гадах быў старшынёй Камісіі партыйнага кантролю Клайпедскага гарадскога камітэта Камуністычнай партыі Літвы, старшынёй Камітэта народнага кантролю. У 1979—1982 гадах навучаўся ў Вышэйшай партыйнай школе ў Ленінградзе. У 1983—1989 гадах быў інспектарам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Літвы, першым сакратаром Клайпедскага гарадскога камітэта. У 1989—1991 гадах быў загадчыкам арганізацыйнага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Літвы.
У 1991—1992 гадах — кіраўнік Упраўлення па кантролі за прэсай пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі. У 1992—1993 гадах працаваў у прыватным бізнэсе. У 1993—1994 гадах — прэс-сакратар урада Адольфаса Шлежавічуса.
У 1994—1998 гадах — Пасол Літвы ў Беларусі. Пазней працаваў дарадцам Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі па супрацоўніцтве з Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі, быў паслом па асаблівых даручэннях. У 2000—2001 гадах — дарадца прэм’ер-міністра Літвы Раландаса Паксаса.
У 2002—2005 гадах — Пасол Літвы ва Украіне, з 2002 года — пасол па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Малдова і Рэспубліцы Грузія. У 2005—2009 гадах — генеральны консул Літвы ў Калінінградзе.
Памёр 15 студзеня 2026 года..
Крыніцы
Заўвагі
Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Літвы Катэгорыя:Паслы Літвы ў Беларусі