Помнік Вікіпедыі — першы ў свеце помнік у гонар усіх стваральнікаў Вікіпедыі, узор мастацтва ў польскім горадзе Слубіцы, у выглядзе статуі работы Міграна Акапяна. Помнік адкрыты 22 кастрычніка 2014 года на Франкфурцкай плошчы ().

Гісторыя

Ідэю помніка падказаў каля 2010 года Кшыштаф Вайцяхоўскі, прафесар універсітэта і дырэктар Collegium Polonicum у Слубіцах. Польская Вікіпедыя — папулярны польскі сайт, і ён з мільёнам артыкулаў займае 12-е месца сярод Вікіпедый сусвету.

Па словах намесніка мэра П’ётра Лучынскага, манумент «адзначыць важнасць горада як адукацыйнага цэнтра». Прадстаўнік польскага раздзела Wikimedia заявіў, што арганізацыя спадзяецца, што гэты праект «павысіць дасведчанасць аб сайце і будзе заахвочваць людзей пісаць артыкулы».

Макет помніка адлюстроўвае чатырох чалавек (двух мужчын і дзвюх жанчын), якія трымаюць у высока паднятых руках зямны шар у выглядзе лагатыпа Вікіпедыі. Ён будзе вышынёй да двух метраў. Статую з фібрашкла і смалы спраектаваў мастак армянскага паходжання Мігран Акапян, які скончыў мясцовы Collegium Polonicum. Яе кошт — прыкладна 50 000 злотых (каля 14 000 даляраў ЗША; 12000 еўра), гэтую суму аплацілі мясцовыя ўлады Слубіцаў. Адкрыццё было запланавана на 22 кастрычніка 2014 года, на цэнтральнай Франкфурцкай плошчы горада (). Гэта першы ў свеце помнік Інтэрнэт-энцыклапедыі. На святочным дзействе прысутнічалі прадстаўнікі Wikimedia Foundation, а таксама польскага і нямецкага раздзелаў Wikimedia (Wikimedia Polska і Wikimedia Deutschland адпаведна). У цырымоніі таксама прыняў удзел Дарыюш Емельняк, аўтар кнігі аб праекце.

Апісанне помніка Помнік уяўляе сабой афіцыйны лагатып Вікіпедыі, які трымаюць на руках чатыры чалавекі (двое мужчын і дзве жанчыны), якія стаяць на стосах кніг. Ён прысвечаны аўтарам Вікіпедыі — вольнай энцыклапедыі, якую можа рэдагаваць кожны. Вышыня помніка складае 1,7 м. Скульптура, вырабленая з ламінаванага матэрыялу, выглядае як металічная. Помнік усталяваны на прамавугольным пастаменце.

Галерэя

Катэгорыя:Творы 2014 года Катэгорыя:Помнікі Польшчы Катэгорыя:Вікіпедыя Катэгорыя:Слубіцы