Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 9 — будынак у Мінску, размешчаны ў Верхнім Горадзе, на рагу з вуліцай Камсамольскай (№ 17).
Гісторыя
У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы на рагу вуліц Праабражэнскай і Багадзельнай існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года.
У 1886 годзе ўладальнік пляца мешчанін Гірш Мачыз звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу за дазволам на будаўніцтва новага мураванага двухпавярховага дома. Гэты праект быў зацверджаны гарадскімі ўладамі і амаль цалкам рэалізаваны. Аўтар праекта архітэктар Д. В. ЗнабішынБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 127.
Галоўны фасад будынка выходзіў на Праабражэнскую вуліцу і быў завершаны фігурным атыкам. З боку вуліцы Багадзельнай дом меў вялікі мезанін з трохвугольным франтонам. Сіметрычнае рашэнне фасадаў было падкрэслена балконамі на другім паверсе, а таксама дзвярнымі і аконнымі праёмамі.
Паводле інвентарызацыі 1910 года ўвесь першы паверх займалі гандлёвыя ўстановы, у тым ліку аптэкарская, мануфактурная, шпалерная, галантарэйная, ювелірная і канцылярскіх тавараў крамы, а таксама бакалейная і лаўка, дзе гандлявалі . Другі паверх і мезанін займала гасцініца «Марсель» альбо «Мачыз» С. МахлінаСтарый город вчера и сегодня , у якой налічвалася 19 нумароў.
У 1920 гады гэты будынак быў нацыяналізаваны. У гады Вялікай Айчыннай вайны былы дом Мачыза не пацярпеў.
Пасля вайны адбылася грунтоўная рэканструкцыя гэтага будынка. У выніку якой надбудаваны трэці паверх, адначасова быў цалкам знішчаны першапачатковы архітэктурны дэкор фасадаў, а ўнутраныя памяшканні перабудаваны пад жылыя кватэры.
У савецкія часы на першым паверсе размяшчаўся рэстаран 1-га разраду «Світанак» (). Пазней у ім размяшчалася культасветвучылішча.
Архітэктура
Трохпавярховы, Г-падобны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Фасады вырашаны плоскасна і строга. Аконныя праёмы на 1-м паверсе прамавугольныя, на 2-м — лучковыя. Несіметрычна на фасадах размешчаны маленькія балконы.
Літаратура
Спасылкі
ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ БУДЫНАК № 9 ДОМ ЧЫЗА
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Інтэрнацыянальная вуліца (Мінск) Катэгорыя:Камсамольская вуліца (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску