«Зборная ТФ» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель. У 2017 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя У 2012 годзе з’явілася грамадскае аб’яднанне «Тэрыторыя футбола», якое арганізоўвала футбольныя і міні-футбольныя турніры сярод аматараў у розных гарадах Беларусі. У красавіку 2017 года на базе гомельскага міні-футбольнага клуба «Авангард» была створана каманда, якая па запрашэні БФФ далучылася да Другой лігі чэмпіянату Беларусі пад назвай «Зборная ТФ»Во второй лиге сыграет 14 командНачальник «Сборной ТФ»: «Занимаюсь популяризацией футбола в свободное от службы в МЧС время». Дэбютны сезон у Другой лізе каманда скончыла на 12-м месцы з 14.

Перад сезонам 2018 каманда доўгі час вырашала, ці прымаць удзел у Другой лізе, і толькі ў канцы сакавіка афіцыйна адмовілася ад выступлення ў турнірыНФК "Крумкачы" собирает необходимые документы для участия во второй лиге. Вопрос должен разрешиться в ближайшее время.

Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2017 Другая (Д3) 12 26 4 5 17 32–80 17 1/32 фінала

Спасылкі

ТФ Гомель Катэгорыя:Спорт у Гомелі