«Берасце́йская» () — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліцы Уманскай і праспекта Дзяржынскага, паміж станцыямі метро «Лакаматыўная» і «Тучынка». Стане перасадачнай станцыяй на «Міхалова» Маскоўскай лініі.
На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «пр. Дзяржынскага» ()Схема паэтапнага развіцця ліній Мінскага метрапалітэна . У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Берасцейская»Вынікі галасавання . Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Гэтая назва выбрана ў сувязі з тым, што праспект Дзяржынскага вядзе у бок г. Берасця (цяпер Брэст), які ў 2019 годзе будзе святкаваць сваё тысячагоддзеНовые названия для станций метро: от «Локомотивной» до «Тучинки» и «Тивали».
18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Берасцейская»Без «Минск-Мира». В столице утвердили названия станций четвертой линии метро.
Катэгорыя:Будуемыя і праектуемыя станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Чацвёртая лінія метро (Мінск)