Ванда Руткевіч (; 4 лютага 1943, Плунге, Літоўская ССР, СССР — прыблізна 12 мая 1992, Канчэнджанга, Гімалаі) — польская альпіністка.

Біяграфія Пасля Другой сусветнай вайны сям’я пераехала ў Польшчу і пасялілася ва Ўроцлаве. Скончыла Вроцлаўскі тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынер-электрык.

Лічыцца адной з самых выдатных ў гісторыі жанчын — альпіністак. 16 кастрычніка 1978 года яна стала трэцяй жанчынай, першай полькай і першай еўрапейкай, якая паднялася на вяршыню Эверэста, а 23 чэрвеня 1986 года — першай жанчынай, якая ўзышла на другі васьмітысячнік свету К2 (трыумф быў азмрочаны гібеллю Ліліян і Морыса Барардаў з яе каманды, якія загінулі пры спуску).

Ванда Руткевіч была галоўным прэтэндэнтам на тытул першай жанчыны, якая ўзышла на ўсе 14 васьмітысячнікаў сьвету. Яна паспела ўзысці на 8 вяршыняў: 1978 — Эверэст 1985 — Нангапарбат 1986 — K2 1987 — Шышабангма 1989 — Гашэрбрум II 1990 — Гашэрбрум I 1991 — Чо-Айю 1991 — Анапурна I

Смерць

Ванда Руткевіч знікла ў 1992 годзе пры спробе ўзысці па паўночна-заходняй сцяне на трэцюю вяршыню свету Канчэнджангу. Штурм гары (сумесна з мексіканцам ) пачаўся рана на досвітку 12 мая з лагера на вышыні 7950. м. Пасля 12 гадзін цяжкага ўзыходжання па глыбокім снезе Карлас стаяў на вяршыні, а Ванда адстала. Спускаючыся, ён сустрэўся з Вандай на вышыні больш за 8200 метраў. Нягледзячы на адсутнасць бівачнага рыштунку, яна вырашыла схавацца і перачакаць ноч на паўночна-заходнім схіле, а затым працягнуць ўзыходжанне на наступны дзень. У той момант Руткевіч была моцна аслаблена фізічна, і была не ў стане прыняць рацыянальнае рашэнне, якое магло выратаваць ёй жыццё. Карсаліа адзначыў, што ён таксама быў моцна знясілены фізічна і маральна, і ў яго ўжо не заставалася душэўных сіл пераканаць яе, каб пачаць спуск ўніз. Яе цела так і не было знойдзена.

У 1995 годзе італьянскія альпіністы Фаўста дэ Стэфані, Марка Галезі і Сільвіа Мандзінелі знайшлі на паўднёва-заходняй сцяне цела, якое, як мяркуецца, належала Вандзе Руткевіч. У гэтым выпадку яна ўзнімалася (або спускалася) па паўночна-заходнім хрыбце недалёка ад вяршыні і сарвалася на паўднёва-заходні бок.

Аднак больш падрабязны аналіз сведчанняў італьянскіх альпіністаў, у прыватнасці, колер адзення і наяўнасць этыкетак балгарскай вытворчасці, кажа аб тым, што, хутчэй за ўсё, гэта было цела балгарскай альпіністкі Ёрданкі Дзімітравай, якая загінула ў лавіне на паўднёва-заходнім схіле Канчэнджангі ў кастрычніку 1994 года.

Ніхто не ведае, ці была яна на вяршыні. Калі так, то яна стала першай альпіністкай, якая пакарыла тры самыя высокія гары свету.

Цікавы факт Ванда скарыла Эверэст ў той дзень, калі Караль Вайтыла быў абраны папам рымскім пад імем Ян Павел II. Калі яны потым размаўлялі, ён сказаў ёй: «Літасцівы Бог так захацеў, каб мы ў адзін і той жа дзень падняліся так высока».

Спасылкі Ванда Руткевіч на сайце everesthistory.com Ванда Руткевіч. Сіла адзіноты

Катэгорыя:Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы