Ке́стхей ( , ) — горад на захадзе Венгрыі, у медзье Зала, размешчаны прыкладна за 190 км на паўднёвы захад ад Будапешта, у паўднёва-заходняй частцы возера Балатан. Насельніцтва 20 215 чалавек (2014 год).

Геаграфія thumb|left|Цэнтр горада Горад размешчаны прыкладна за 190 км на паўднёвы захад ад Будапешта. Праз Кестхей праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога, якія ідуць уздоўж усяго паўночнага берага возера Балатан. Час у дарозе на цягніку да Будапешта складае каля 3 гадзін, на аўтобусе ад аўтастанцыі Кестхея да аўтавакзала Неплігет у Будапешце — 2,5 гадзіны.

У горадзе размешчана прыстань, на якой швартуюцца як прагулачныя судны, так і выконваючыя рэгулярныя рэйсы па возеры.

Гісторыя Упершыню горад згадваецца ў 1247 годзе, але рымскае паселішча існавала на гэтым месцы ўжо ў пачатку нашай эры. У 1386 годзе ў горадзе быў пабудаваны францысканскі касцёл, які добра захаваўся да нашых дзён. У 1421 годзе Кестхей атрымаў гарадскія прывілеі. У XVIII стагоддзі, пасля выгнання турак, пачалося маштабнае будаўніцтва асабнякоў і храмаў, пераважна ў стылі барока. У 1745 годзе быў пабудаваны палац Фештэцічаў, які стаў цяпер галоўнай славутасцю горада.

Славутасці thumb|злева|Калона Св. Тройцы і Ратуша на цэнтральнай плошчы Кестхея Палац Фештэцічаў (1745 год) — адна з найбуйнейшых венгерскіх сядзіб з прыгожым паркам Ратуша (XVIII стагоддзе) Калона Святой Тройцы (1770 год) Касцёл францысканцаў (1386 год; неаднаразова перабудоўваўся) Музей Геаргікан (распавядае пра гісторыю сельскай гаспадаркі Венгрыі) Музей возера Балатан

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Венгрыі Катэгорыя:Зала (медзье)