Беларускі камерцыйны інстытут кіравання (БКІК) — былая прыватная ВНУ Беларусі, якая спецыялізавалася на падрыхтоўцы менеджераў, спецыялістаў па замежных мовах, правазнаўцаў, эканамістаў і журналістаў на ўмовах дзённай, вячэрняй і завочнай форм навучанняБелорусский коммерческий университет управления объявляет прием студентов//Аб'ява вну на Studbooks.net. Заснаваны ў пачатку 1990-х гг. ААТ "Олдынг". У 1995 г. БКІК (тады Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання) атрымаў ліцэнзію Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на навучанне па 10 спецыяльнасцям. Інстытут знаходзіўся ў Мінску (спачатку па адрасе: вул. Радыяльная, д.36, потым Партызанскі пр., д. 2), Мазыры (вул. Ленінская, д.14 ), Полацку (вул. Талстога, д.8 ) і Баранавічах (вул. Прамысловая, д.3). Таксама филіялы знаходзіліся ў Оршы, Брэсце і Гродна. У 1996 г. пры вну дзейнічалі: факультэт кіравання, юрыдычны факультэт, Польскі інстытут, завочны факультэт эканомікі і праваДаведнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя установы Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе. Мн.: НМЦэнтр, 1996 - 206с, с. 168-169 Рэктарам Інстытута з’яўляўся Э. Э. АхрэмБелорусский коммерческий институт управления //ehu.by. У 2002 г. займаў 7 месца сярод недзяржаўных беларускіх вну, але ў гэты час ён змяніў статус з універсітэта на інстытутВиктор ПОНОМАРЕВ Чего не дано - того в аптеке не купишь//СБ-Беларусь сегодня.

Статыстыка на 1998-1999 нав. г. Згодна статыстычным дадзеным Вылічальна-статыстычнага цэнтра Мінадукацыі РБ на 1998 г. у БКУУ працавалі 147 выкладчыкаў, з іх 90 жанчын, 6 дактароў і 31 кандыдат навукВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.82. Навучаліся 2616 чал. на дзённым аддзяленніВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.83. і 3506 вучыліся завочнаВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.84. На кастрычнік 1998 г. было пададзена 652 заявы на дзённае аддзяленне, вытрымалі ўступныя экзамены 537 чал. і было залічана 537 чалВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.90. З 1.10.97 па 1.10.98 выбыла 865 чал., з якіх 68 на іншую форму навучання ў гэтай жа вну, 23 - у іншыя вну і 339 - адлічаны па непаспяховасціВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.96.

У 1998 г. вну арэндавана 23027 кв. м. будынкаў. З іх вучэбных - 14300, вучэбна-дапаможных - 2004 і падсобных - 6723 кв. мВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.97.

Ліквідацыя вну У 2003 г. філіялы Інстытута былі зачынены ў сувязі з абвінаванчваннем у парушэнні правілаў прыёму студэнтаўС. БартошевичФилиалы коммерческого института лишены лицензий//СБ-Беларусь сегодня. У зачыненых філіялах навучаліся 5795 чалАннулированы лицензии семи филиалов Коммерческого института управления//БДГ. Студэнтам, якія не маглі такім чынам працягнуць сваё навучанне ў гэтай вну, БКІК быў абавязаны вярнуць грошы, бо іх не маглі прыняць ні дзяржаўныя вну (абмежаванне аўдыторных і іншых магчымасцяў), ні прыватныя (абмежаваныя квотай мінадукацыіЕлена Анкудо УПРАВЛЯЛ ПО-КОММЕРЧЕСКИ //Белгазета, №34 (401) 08 сентября 2003 г.). Пасля гэтага Інстутут спыніў сваё існаванне ў маі 2004 гПоступление: чему научит частный вуз?//Веб-журналист., а студэнты і выкладчыкі выйшлі на акцыю пратэстаГ. Абакунчык СТУДЭНТЫ ЗАЧЫНЕНЫХ ВНУ ЗЛАДЗІЛІ АКЦЫЮ ПРАТЭСТУ//Радыё "Свабода". Частка студэнтаў перавялася ў іншыя вну, напрыклад БДЭУ. Памяшканні забралі сабе дзяржаўныя ўстановы. Так Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна забраў пад свой філіял памяшканні БКІК ў Баранавічах . Пры гэтым БрДУ прыняў да навучэння і 600 студэнтаў БКІКПЕРСПЕКТИВЫ РАЗВИТИЯ РЕГИОНАЛЬНЫХ УНИВЕРСИТЕТОВ // Доклад ректора Брестского государственного университета имени А.С. Пушкина Чесновского М.Э. на Республиканском совете ректоров высших учебных заведений с участием Президента Республики Беларусь 19 марта 2004 г. в 10.00, г. Минск. Супраць Э. Ахрэма была ўзбуджана крымінальная справа, ён выехаў за мяжу і справа была спынена за тэрмінам даўніныВиктор ПОНОМАРЕВ Частный вуз нередко превращается в частную лавочку//СБ-Беларусь сегодня.

Вядомыя выпускнікі Наталля Дакучаева, эканаміст, выкладчык МДПУ імя І. Шамякіна ; Інга Зянькова (выпуск 1998, эканоміка), навуковец, кандыдат эканамічных навук, выкладчык ПДУ; Аляксей Кралько (выпуск 1997, правазнаўства), кандыдат медыцынскіх навук, выкладчык; Наталля Юрова (выпуск 1997, эканоміка), кандыдат эканамічных навук, дацэнт БДУ ; Юрый Аляксей, сенатар . Літаратура

Крыніцы

Спасылкі Зніклыя вну Беларусі // Блог Андрэя Берастоўскага (фотаздымкі і успаміны пра БКІК) Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998 c. 82-98 апублікавана на Зніклыя навучальныя ўстановы // Блог Андрэя Берастоўскага

Катэгорыя: Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:Радыяльная вуліца (Мінск)