Космопорт () — беларускі штомесячны літаратурна-мастацкі часопіс папулярнай фантастыкі . Быў арыентаваны на друкаванне навуковай фантастыкі айчынных і замежных аўтараў, а таксама тэматычнай публіцыстыкі. Гісторыя выдання Быў зарэгістраваны ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь і ў дзяржаўным рэестры сродкаў інфармацыі ў чэрвені 2013 года. Тэрыторыя распаўсюджвання — Рэспубліка Беларусь, Дзяржава Ізраіль, краіны СНД, краіны Еўрапейскага Саюза, Злучаныя Штаты Амерыкі. Часопіс публікаваў фантастычныя творы, якія раней не друкаваліся на рускай мове, у тым ліку ў інтэрнэце. Пілотны нумар з'явіўся ў канцы лета 2013 года. Пачынаючы з 2014 года, часопіс стаў ганарарным для аўтараў. Са студзеня 2014 года выдаваўся штомесячна . У жніўні 2014 года «Космопорт» атрымаў прэмію Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі і быў унесены ў Залу славы еўрапейскай фантастыкі ў катэгорыі «найлепшы часопіс»https://euroradio.fm/belarusy-atrymali-mizhnarodnyya-uznagarody-za-navukovuyu-fantastyku.

У Беларусі «Космопорт» распаўсюджваўся праз «Белсаюздрук» і пошту, аднак тыраж яго падаў, і ў 2015 годзе часопіс перастаў выходзіцьhttps://belisrael.info/?p=13583. Усяго свет пабачылі 14 нумароў выдання.

Супрацоўнікі і аўтары выдання Галоўны рэдактар Міхаіл Дзеравянка, намеснік галоўнага рэдактара Сяргей Булыга, шэф-рэдактар Віталь Пішчанка, мастакі Ірына Лазерка, Наталія Кляўцэвіч (Кляўцэвіч таксама адказвала за дызайн і вёрстку).

Спасылкі