Nasza Niwa..
Tekst Мы выйдзем шчыльнымі радамі... (słowa białoruskie – zapis cyrylicą) Мы выйдзем шчыльнымі радамі На вольны родны свой прастор. Хай воля вечна будзе з намі, А гвалту мы дамо адпор!
Няхай жыве магутны, сьмелы Наш беларускі вольны дух. Штандар наш бел-чырвона-белы, Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю Народу слаўнага свайго! Браты, цярпелі мы даволі, На бой — усе да аднаго!
Імя і сілу беларуса Няхай пачуе й убачыць той, Хто сьмее нам нясьці прымусы I першы выкліча на бой.
Браты, да шчасьця мы падходзім: Хай гром грыміць яшчэ мацней! У крывавых муках мы народзім Жыцьцё Рэспублікі сваёй! My vyjdziem ščylnymi radami (słowa białoruskie – zapis łacinką) My vyjdziem ščylnymi radami Na volny rodny svoj prastor. Chaj vola viečna budzie z nami, A hvałtu my damo adpor!
Niachaj žyvie mahutny, śmieły Naš biełaruski volny duch; Štandar naš bieł-čyrvona-bieły, Pakryj saboj narodny ruch!
Na boj! Za ščaście i za volu Narodu słaŭnaha svajho! Braty, ciarpieli my davoli. Na boj!